• Гасцінічны комплекс Плаўна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту “Святліца” адчыняе дзверы перад гасцямі

08.01.2019

У святочныя навагоднія і калядныя дні аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту “Святліца” адчыняе дзверы перад гасцямі. Не забываюць павіншаваць жыхароў аддзялення, падарыць прыемныя сюрпрызы і прадстаўнікі мясцовай улады. Яны імкнуцца аказаць садзейнічанне ў вырашэнні розных праблем пажылым людзям. У гэты раз наведалі “Святліцу” старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач і галоўны ўрач установы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” Ілья Шандалесаў.

Ігар Генадзьевіч уручыў загадчыцы аддзялення Алене Чувілінай пашпарт ад маразільнай камеры “Атлант”. Такі каштоўны падарунак будзе вельмі дарэчы, каб у жыхароў “Святліцы” заўсёды былі на стале свежыя прадукты.

Пасля ўрачыстых момантаў пажылых людзей чакаў канцэрт, які падрыхтавалі ўдзельнікі ансамбля беларускай песні “Мятліца” Лепельскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”. Яны сталі ўжо сапраўднымі сябрамі жыхароў аддзялення. Дзяніс Аблавушка, вядомы ў нашым раёне выканаўца, парадаваў прысутных песняй. Акрамя гэтага, была паказана сцэнка пра дзеда, якая ўсім узняла настрой. Доўга не змаўкалі мелодыі ў гэты вечар. Многія, магчыма, успомнілі пад час выступленняў артыстаў сваю маладосць, лепшыя моманты жыцця.

У канцы мерапрыемства гледачы пакідалі залу з добрым настроем, бо перад імі выступалі людзі з адкрытымі сэрцамі і душой.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.
На здымках: Ігар Урбан і Юрый Дзеркач віншуюць жыхароў "Святліцы".
Фота аўтара.