Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Ідэалагічная работа

06.12.2019

Размова па сутнасці 

   Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ігара Урбана наведала работнікаў дзяржаўнай установы культуры “Заслонаўская дзіцячая школа мастацтваў”. Работа групы была прысвечана тэме “Умацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны -- дзяржаўная ўвага”.

   Работа групы пачалася з прыемнага моманту. Ігар Урбан пад цёплыя апладысменты прысутных уручыў сертыфікаты ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Шчасце жыць у мірнай краіне” за подпісам старшыні Беларускага Фонду міру Максіма Місько юным мастакам Мікіце Мазурычу, Анастасіі Жарнасек і Дзмітрыю Грыбоўскаму. Мікіта і Дзмітрый з’яўляюцца навучэнцамі Заслонаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Цудоўныя работы дзетак уражваюць творчым каларытам і непаўторным выканаўчым почыркам.

   Выступаючы перад прысутнымі, Ігар Урбан адзначыў, што ў Віцебскай вобласці сфарміраваны адзіны падыход да выканання патрабаванняў Дырэктывы № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

   Работа будуецца па асноўных накірунках службовай дзейнасці, якая ўключае грамадскую, транспартную, пажарную бяспеку, выканаўчую дысцыпліну, а таксама забеспячэнне належных умоў працы на вытворчасці.

   У Віцебскай вобласці праводзіцца комплексная і сістэмная работа па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму, а таксама прыняты шэраг адпаведных кіраўніцкіх рашэнняў.
Ва ўсіх арганізацыях, незалежна ад іх ведамаснай падначаленасці, створана дзейсная сістэма забеспячэння ўмоў працы, фарміравання здаровага ладу жыцця сярод грамадзян, якія працуюць, а таксама набыцця навыкаў па стварэнні асабістай бяспекі ў працэсе працоўнай дзейнасці.
У арганізацыях вобласці за студзень -- верасень бягучага года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула васямнаццаць чалавек, у нашым ж раёне здарыўся адзін няшчасны выпадак -- 23 сакавіка бягучага года -- у ААТ “Лядна”. Цяжкія вытворчыя траўмы атрымалі 55 чалавек. Адзін няшчасны выпадак адбыўся ў філіяле “Баброва-Агра” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” 18 красавіка бягучага года. За дзевяць месяцаў 2018 года ў Віцебскай вобласці здарыўся 51 няшчасны выпадак, з іх два -- на тэрыторыі раёна.
У выніку дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі раёна загінула чацвёра чалавек, што склала 22 працэнты ад агульнай колькасці загінулых (за дзевяць месяцаў 2018 года -- пяць). Цяжкія траўмы ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў атрымала трое чалавек, што склала пяць працэнтаў ад агульнай колькасці цяжка траўміраваных (за дзевяць месяцаў 2018 года -- шэсць).
Асноўнымі прычынамі вытворчага траўматызму сёлета застаюцца аналагічнымі 2018 года. У 19 працэнтах выпадкаў пацярпелыя парушылі працоўную дысцыпліну і інструкцыі па ахове працы, столькі ж працэнтаў няшчасных выпадкаў адбылося па прычыне асабістай неасцярожнасці пацярпелага. У 11, 9 працэнтах няшчасныя выпадкі здарыліся ў выніку невыканання кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове прцы. 7, 1 працэнта няшчасных здарэнняў адбылося па прычыне нездавальняючага ўтрымання і недахопаў у арганізацыі рабочых месцаў. Няшчасныя здарэнні адбыліся таксама па прычыне допуску пацярпелага да работы без навучання, інструктажу, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы (4, 8 працэнта) і парушэння патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі няспраўных машын, абсталявання і інструмента (4, 8 працэнта).
На працягу апошніх гадоў колькасць работнікаў, якія памерлі на вытворчасці, калі адзінай прычынай смерці стала наяўнасць захворвання, стабільна высокая.
Каб паўплываць на сітуацыю, неабходна ўдзяляць вялікую ўвагу аднаўленню здароўя работнікаў, фарміраванню іх здаровага ладу жыцця і правядзенню медыцынскіх аглядаў.
У Віцебскай вобласці актыўна ўкараняецца практыка правядзення месячнікаў бяспекі і дзён аховы працы, асноўная мэта якіх -- аказанне практычнай дапамогі ў выяўленні і аператыўным ухіленні парушэнняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы.
Згодна з распараджэннем старшыні Віцебскага аблвыканкама, у Віцебскай вобласці праведзены тры месячніка бяспекі, столькі ж мерапрыемстваў адбылося і на тэрыторыі нашага раёна. Яны былі прысвечаны стварэнню бяспечных умоў працы работнікаў у арганізацыях лясной гаспадаркі, захаванню бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення вясновых палявых работ, а таксама стварэнню бяспечных умоў працы ў час правядзення работ па ўборцы сельскагаспадарчых культур.
З 24 кастрычніка бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праходзіў месячнік бяспечных умоў працы ў арганізацыях будаўнічай галіны. У арганізацыях вобласці праведзена больш за 4, 5 тысячы дзён аховы працы, больш за 1450 семінараў, у якіх прынялі ўдзел звыш за пяць тысяч работнікаў.
У жніўні 2019 года на пашыраным пасяджэнні абласной камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы і падведзены вынікі першага этапу конкурсу на лепшае інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы сярод мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў.
Пры падвядзенні вынікаў раённага агляду-конкурсу па ахове працы па выніках работы за 2018 год пераможцам сярод арганізацый невытоворчай сферы прызнана ўстанова аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”, сярод арганізацый вытворчай галіны са штатнай колькасцю работнікаў да 500 чалавек -- КУВП “Бароўка”, а звыш за 500 чалавек -- ДЛГУ “Лепельскі лясгас”.
Пасля выступлення старшыні раённага Савета дэпутатаў Ігара Урбана прысутныя атрымалі магчымасць звярнуцца да ўдзельнікаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы з набалелымі пытаннямі. Першае з іх гучала так:
-- Я, Наталля Максімава, працую дырэктарам Заслонаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Вядома, што адным з маіх асноўных абавязкаў з’яўляецца стварэнне належных умоў для навучання дзяцей і работы членаў калектыву. Важнае месца займае і тэма бяспекі. Я ж вельмі занепакоена тым, што ля будынка клуба ваеннай часці 71327, у якім размешчана Заслонаўская дзіцячая школа мастацтваў, не прадугледжана ніякіх мер абмежавання руху. Няма дарожнага знака “Асцярожна, дзеці!” або “спячага паліцэйскага”. Магчыма, мэтазгодна зрабіць пешаходны пераход.  Мы, педагогі школы, вельмі хвалюемся за дзяцей, якія вяртаюцца з заняткаў, ідуць уздоўж праезнай часткі, а па ёй рухаюцца аўтамабілі на вялікай хуткасці.
Ігар Урбан паабяцаў разгледзіць гэта пытанне разам з адказнымі службамі.
-- Даволі часта прыходзіцца звяртацца да спецыялістаў жыллёва-камунальнай службы, якія прапануюць патэлефанаваць па іншым нумары. Не ўсе жыхары раёна ведаюць тэлефонныя нумары шэрага службаў, якія патрэбны нам штодзень. Чаму б іх не надрукаваць у раённай газеце?
-- Пытанне будзе разгледжана ў бліжэйшы час.
-- Жыхароў вёскі Заслонава ўжо не першы год непакоіць пытанне паркоўкі легкавых аўтамабіляў. Як правіла, транспарт прыходзіцца паркаваць уздоўж праезнай часткі дарог, у дварах дамоў, што стварае вялікія нязручнасці для жыхароў. Як вырашаецца гэта пытанне?
Канкрэтны адказ паступіў ад Ігара Урбана:
-- Не так даўно мы разам са старышнёй Горскага сельвыканкама Васілём Бадзяём правялі дэталёвы агляд тэрыторыі вёскі Заслонава. Для абуладкавання месцаў для паркоўкі абраны некалькі ўчасткаў. У прыватнасці, гэта тэрыторыя ля дома № 10 і побач з помнікам у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў, што размешчаны ў цэнтры Заслонава. Аднак такая работа патрабуе значных фінансавых затрат, таму за кароткі час яе правесці не атрымаецца. Калі ж мясцовыя жыхары праявяць ініцыятыву і самі абуладкуюць месцы для паркоўкі, гэта будзе правільным рашэннем.
-- Многіх мясцовых жыхароў непакоіць пытанне дрэннага стану дарог і тратуараў. Цэнтральная частка вуліцы Заслонава практычна ўся ў выбоінах. Асабіста я пражываю ў доме № 592. Прыступкі перад уваходам у дом пабіты, тратуар -- у выбоінах, бардзюр -- абвалены. Якім чынам вырашаецца пытанне рамонту дарог у нашым населеным пункце?
-- Пытанне рамонту дарог у вёсцы Заслонава, безумоўна, актуальнае. На наступны год падобныя работы ў гэтым населеным пункце запланаваны і будуць ажыццяўляцца паступова.
Святлана ВАЗНЯК.
 

 

  
   


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг