Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Лепельскай моладзі прадставілася магчымасць паўдзельнічаць у міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер»

14.05.2020

Даведалася, што ў лепельскай моладзі з'явілася магчымасць паўдзельнічаць у міжнароднай бізнэс-гульні «Пачынаючы фермер». Папрасіла пра гэта больш падрабязна расказаць першага сакратара РК ГА «БРСМ» Вікторыю Пшонка.

- Да ўдзелу запрашаюцца каманды да пяці чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года з колькасці школьнікаў, якія пражываюць у вёсцы, навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі аграрнага профілю, маладых спецыялістаў аграрнага сектара, а таксама прадпрымальнікаў, занятых у сферы агра-прамысловага комплексу. Бізнес-ідэі могуць быць прысвечаны жывёлагадоўлі, раслінаводству, сельскагаспадарчай кааперацыі, агратурызму і ландшафтнаму дызайну. Таксама можна вылучыць свабодную тэму. Для ўдзелу дастаткова адправіць заяўку ў адрас тэрытарыяльных камітэтаў саюза моладзі, - кажа Вікторыя Віктараўна.

Аказваецца, гульня ўключае абласной, нацыянальны і міжнародны этапы. Абласны этап пройдзе ў завочным фармаце да 25 мая. Міжнародны вочны этап з абаронай праектаў перад экспертнай радай адбудзецца ў адным з рэгіёнаў Расіі. Удзельнікі гульні атрымаюць ацэнку сваіх праектаў, пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. Плануецца, што іх запросяць на стажыроўкі ў краінах-удзельніцах - Беларусі, Расіі, Кыргызстане, Казахстане, Арменіі.

Інтэлектуальная бізнэс-гульня спрыяе развіццю ў сельскай моладзі навыкаў бізнес-планавання, выпрацоўцы кіраўніцкіх рашэнняў і ўменню працаваць у камандзе.

У Беларусі арганізатарам гульні выступае БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Кансультатыўную дапамогу па правядзенні гульні аказвае Расійскі саюз сельскай моладзі.

Гутарыла Наталля Храпавіцкая.