• Гасцінічны комплекс Плаўна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

На кантролі — бяспека на пасяўной

12.04.2019

"Забеспячэнне здаровых і бяспечных умоваў працы пры правядзенні веснавых палявых работ" — тэма раённага навучальнага семінара, які адбыўся ў райвыканкаме.

Мерапрыемства праводзілі начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносінаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сяргей Макарскі, спецыяліст па гігіене працы ДУ "Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" Наталля Тарасава і начальнік раённай інспекцыі энерганагляду Ігар Перхуровіч. Да ўдзелу былі запрошаны профільныя спецыялісты сельгасарганізацый: інжынеры па ахове працы, галоўныя інжынеры і загадчыкі майстэрняў.

Са статыстыкай вытворчага траўматызму ўдзельнікаў семінара пазнаёміў Сяргей Макарскі. З пачатку года зафіксаваны два смяротныя выпадкі, па якіх зараз праводзяцца расследаванні. Надышла пара вясновых палявых работ.

Пасля працяглага сезоннага перапынку пачынаюць працаваць энерганасычаная тэхніка, трактары — і людзі ўваходзяць у рэжым інтэнсіўнай працы. Таму і ўвага да пытанняў яе аховы, адпаведна, узрастае.

Удзельнікі семінара ўзнялі шэраг актуальных пытанняў. Напрыклад, агучана праблема з праходжаннем медыцынскага агляду. Часта чалавеку не хапае і дня, каб абысці ўсіх унесеных у абыходны ліст спецыялістаў. Работнік замест таго, каб працаваць, вымушаны яшчэ дзень, а то і два затрачваць на паход у паліклініку — людзі наракаюць на нездавальняючую арганізацыю працэсу. Пры гэтым медыцынская ўстанова выстаўляе рахунак за свае паслугі. Напрыклад, КУВСГП "Лепельскае", дзе медагляд патрэбна прайсці больш чым 50 работнікам, павінна заплаціць каля 2,3 тысячы рублёў.

Яшчэ адным вострым фактарам з'яўляецца недахоп абаротных сродкаў у сельгасарганізацыях.
Васіль МАТЫРКА.
Фота аўтара.