• Гасцінічны комплекс Плаўна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Цягнік бізнес-класа ў Лепеле

14.12.2018

Паміж Оршай і Лепелем хутка пачне курсіраваць цягнік бізнес-класа 771Б/772Б. Гэта аднавагонны дызель-цягнік PESA ДП1 з колькасцю месцаў для сядзення — 91. Ён будзе хадзіць штодзённа, рабіць толькі адзін прамежкавы прыпынак — у Чашніках. З Оршы адпраўляецца ў 11.37 і прыбывае ў Лепель у 13.40. Потым са станцыі "Лепель" адпраўляецца ў 15.56 і прыбывае ў Оршу ў 18.11.

Квіткі ўжо даступныя на сайце БЧ, кошт праезду з Лепеля да Оршы будзе крыху даражэйшы, але зручнасці большыя і, трэба сказаць, таго вартыя.

Плануецца, што цягнік бізнес-класа будзе даязджаць ад канчатковай станцыі за дзве гадзіны тры хвіліны і за дзве гадзіны 15 хвілін. Звычайны цягнік эканом-класа з прыпынкамі ў невялікіх населеных пунктах знаходзіцца ў шляху дзве гадзіны 54 хвіліны. Цяпер паміж Оршай і Лепелем двойчы ў дзень ходзіць дызель-цягнік.