Валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў рамках акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» правядуць ва ўсіх рэгіёнах і абласным цэнтры «Тыдзень дабра».
Галоўная задача маладзёжнай ініцыятывы - прыцягненне ўвагі юнакоў і дзяўчат да праблем пажылых людзей.
Валанцёрскія атрады «Добрае Сэрца» саюза моладзі ў Лепельскім раёне арганізуюць і правядуць мерапрыемствы па аказанні дапамогі самотна пражываючым пажылым людзям, ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
22 мая валанцёры на дапамогу і за незабыўнымі эмоцыямі адправяцца ў в.Горкi да паэткi Соф'і Мікалаеўны Несцярук.
Звярнуцца па дапамогу да добраахвотнікаў Саюза моладзі можна па тэлефоне гарачай лініі - 8 (02132) 6-89-48