Галоўная / Навіны / Навіны раёна

З 25 жніўня па 5 верасня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!»

28.08.2020

Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства - папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць ўзровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 23 дарожна-транспартных здарэннi з удзелам непаўналетніх. У жніўні мінулага года было зарэгістравана 22 ДТЗ з удзелам дзяцей.

У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.

Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб захаванне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы. І не парушайце ПДР самі, дзеля бяспекі сваіх дзяцей. Памятаеце, што дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым ўтрымліваючым прыстасаваннi, падыходзячым па іх вазе і камплекцыі. Выключэнне складае толькі той выпадак, калі рост дзіцяці складае больш за 150 см. Утрымліваючае прыстасаванне і рэмень бяспекі (якім павінны быць прышпілены ўсе пасажыры) больш, чым на 80% дазволяць захаваць жыццё пры трапленні ў ДТЗ.

Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Не баяцца, не ведаюць небяспекі. Проста паўтараюць. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці.

Вадзім Седзін, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС, маёр міліцыі


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг