Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У Віцебскай вобласці з пачатку года рэкультывавалі 18 сельскіх міні-палігонаў ЦКА

19.06.2020

У Віцебскай вобласці з пачатку года рэкультывавалі 18 міні-палігонаў ЦКА, размешчаных у сельскай мясцовасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Планамерная праца па закрыцці сельскіх міні-палігонаў праводзіцца ва ўсіх раёнах вобласці. Усяго сёлета ў адпаведнасці з абласным Планам мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у рэгіёне запланавана рэкультываваць 53 міні-палігоны - амаль палову ад эксплуатуемых на пачатак года.

Усе аб'екты пахавання ЦКА знаходзяцца пад наглядам спецыялістаў ведамства. За студзень-май было праведзена 403 кантрольных мерапрыемствы. Выяўлена 676 парушэнняў правілаў эксплуатацыі палігонаў і міні-палігонаў цвёрдых камунальных адходаў, 288 выпадкаў пахавання другасных матэрыяльных рэсурсаў. Па выніках устаноўленых парушэнняў накіравана 38 інфармацыйных лістоў, складзена 52 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях,на вінаватых накладзена Br13,7 тыс. штрафаў.

Напрыклад, былі выяўлены факты парушэння парадку ўліку адходаў на палігонах ЦКА ў Браславе, Верхнядзвінску, Глыбокім, Ушачах. Адсутнічала агароджа па контуры аб'ектаў на міні-палігонах Гарадоцкага, Докшыцкага, Мiёрскага, Расонскага, Сенненскага, Талачынскага раёнаў, на палігонах ЦКА Браслава, Бешанковічаў, Гарадка, Мiёраў, Сянно, Талачына, Ушачаў, Шаркаўшчыны.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг