Главная / Новости / Новости района

Доступна работа и занятость для людей с инвалидностью

19.06.2017

Нядаўна ў Віцебску прайшоў міжнародны інтэграцыйны форум “Даступная праца і занятасць для людзей з інваліднасцю”. На мерапрыемстве пабывала і наша дэлегацыя з тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на чале з дырэктарам Наталляй Івановай.Мерапрыемства прайшло ў Палацы спорту ў межах V Тыдня даступнасці, ініцыятарам правядзення якога з’яўляецца “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.

Арганізатар форуму— Цэнтр “Вузел” БГА “Свет без граніц”, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва аблвыканкама, а таксама адукацыйна-праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.

Было недзе каля дзвюх з паловай соцень чалавек: бізнэсоўцы, эксперты з дзяржаўных структур, а таксама непасрэдна інваліды. Прысутнічалі дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Малдовы і іншых краін. Быў начальнік Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва аблвыканкама.

Прайшло пленарнае пасяджэнне, адбыліся секцыі на розныя тэмы: “Меры дзяржаўнай падтрымкі і арганізацыя самазанятасці для інвалідаў”, “Сацыяльны бізнэс — шляхі ўстойлівага развіцця і магчымасці для ўсіх” і інш. Паказалі свае прэзентацыі пляцоўкі па пошуку працы, прафесійным навучанні і падрыхтоўцы, а таксама прафарыентацыі людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У холе была арганізавана выстава-продаж прадукцыі з розных раёнаў вобласці, вырабленай інвалідамі. Праводзіліся майстар-класы творчага майстэрства.— Паказвалі лепяльчане нешта сваё?

— Вядома. Наша брэндавая прадукцыя пад назваю “Льняная казка”, тапінарыі — дрэва з кавы, дрэва шчасця, вырабы з фаамірану — кветкавыя кампазіцыі і г.д.

— Куплялі?

— Куплялі і нашу прадукцыю, і мы таксама сёе-тое набылі. Я, напрыклад, купіла пано вырабу аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Міёрскага тэрытарыяльнага цэнтра, дзве драўляныя лыжкі вытворчасці Багушэўскага камбіната, сухарніцу, якую выразалі лобзікам майстры з Верхнядзвінска.

Гутарыў
Уладзімір МІХНО.
На здымках: прадукцыя лепяльчан і набытыя імі вырабы.
Фота аўтара.