Главная / Новости / Новости района

Газета «Лепельскі край» ежегодно получает награды

03.03.2017

“Лепельскі край” штогод атрымлівае ўзнагароды, у прыватнасці, Міністэрства абароны і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Так было і сёлета акурат напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл нашай краіны. Абодва галіновыя міністэрствы зладзілі ўрачысты прыём пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Асаблівую ўрачыстасць імпрэзе надавала тое, што конкурс праводзіўся ў дзясяты раз. Маленькі юбілей. Дарэчы, наша раённая газета на працягу ўсяго гэтага часу станавілася дыпламантам ці намінантам творчага спаборніцтва ў рэспубліцы.

У конкурсе прынялі ўдзел карэспандэнты і творчыя калектывы інфармацыйных агенцтваў, рэдакцыі перыядычных друкаваных выданняў, электронных сродкаў масавай інфармацыі. Усяго было пададзена 112 заявак. А колькасць прызавых месцаў у разы меншая. Адбор дыпламантаў быў надзвычай скрупулёзны і прафесійны. Для пацвярджэння думкі нагадаю склад журы: памочнік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь — начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы генерал-маёр Аляксандр Гура (старшыня), начальнік упраўлення друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і знешніх сувязяў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Людміла Лазавік, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия» Міхаіл Лябедзік, галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Іван Эйсмант, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў і кансультант Упраўлення друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і знешніх сувязяў Міністэрства інфармацыі Фёдар Рамашка.

Прадстаўнікі масмедыя з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках сучаснага ваеннага будаўніцтва, — падкрэсліў у прывітальным слове Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў. — Сімвалічна, што ўзнагароджанне пераможцаў ужо дзясятага творчага конкурсу праходзіць напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пры асвятленні армейскага жыцця пільная ўвага журналісцкага корпуса краіны нязменна акцэнтуецца на аналітычнасці, аб’ектыўнасці і творчым падыходзе. Дзякуючы творчасці пераможцаў гэтага конкурсу і сотняў іншых таленавітых журналістаў у нашай краіне і далёка за яе межамі добра ведаюць аблічча сучасных Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Сёння мы маем права гаварыць аб высокай эфектыўнасці і выніковасці супрацоўніцтва Узброеных Сіл і сродкаў масавай інфармацыі. Больш за чатыры тысячы публікацый у друкаваных СМІ, каля двухсот гадзін тэле- і сарака гадзін радыёэфіру ў сярэднім штогод прысвячаюцца пытанням будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, людзям, якія прысвяцілі сябе справе абароны Айчыны, патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла ўзросшы ўзровень публікацый пра армейскія будні, патрыятычнае выхаванне насельніцтва, таленавіты і шматгранны аповед па шырокім спектры тэматыкі. спецыяльны карэспандэнт Выдавецкага дома «Звязда» Вераніка Канюта за спецыяльны праект «Плацдарм», карэспандэнт Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Юрый Шаўчук за спецыяльны праект «За мір «на даху свету», калектыў радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія Магілёў»; другой прэміяй і дыпломам другой ступені — рэдакцыя раённай газеты «Лепельскі край» за спецыяльны праект «Заслонаўскі гарнізон» і намеснік загадчыка аддзела АТН НДТРК Аляксандр Смірноў за спецыяльны праект «Наш «Паланэз». Высокую ўзнагароду прыняў з рук генерал-лейтэнанта А. Раўкова галоўны рэдактар газеты “Лепельскі край” Уладзімір Шаўчэнка.

Напрыканцы адбыўся канцэрт артыстаў ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У. ВАЛОДЗІН. На здымках: выступае Міністр абароны Андрэй Раўкоў уручае дыплом Уладзіміру Шаўчэнку.