Главная / Новости / Новости района

Лепяльчане продемонстрировали лучший результат по играм «Что? Где? Когда?» и «Кросвординг»

20.12.2017

У Віцебску адбыўся чэмпіянат вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. Лепельшчыну прадставіла каманда інтэлектуальнага клуба "Ра" цэнтра дзяцей і моладзі "Ніягара". Лепяльчане прадэманстравалі лепшы вынік па гульнях "Што? Дзе? Калі?" і "Кросвордзінг". У спаборніцтве з 123-ма камандамі "Ніягара" ўвайшла ў дзясятку мацнейшых і падзяліла першае месца сярод інтэлектуалаў у сваім узросце. Гулялі Марына Кулеш, Анастасія Кавалёнак, Вольга Чарныш, Анастасія Шчэрбач, Ілья Жарнасек, Артур Шушкевіч, Іван Юшкевіч.