Главная / Новости / Новости района

На пересечении улиц Лобанка и Данукалова возводится Центр трудовой и социально-бытовой реабилитации инвалидов

11.08.2017
На скрыжаванні вуліц Лабанка і Данукалава ў г. Лепелі ўзводзіцца Цэнтр працоўнай і сацыяльна-бытавой рэабілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Будаўніцтва вядзецца міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “ЭкаБудаўнік” (Беларусь), дабрачыннай арганізацыяй “Дамы замест Чарнобыля” (Германія) , вытворчым унітарным прадпрыемствам “ЭкаДомБуд” з Беларусі і райвыканкамам.

Неабходнасць узвядзення будынка для работы людзей з абмежаванымі магчымасцямі наспела ўжо даўно. Прадстаўнікі мясцовай улады, сацыяльнай галіны нашага раёна ў свой час перанялі вопыт работы з інвалідамі ў Германіі. Нягледзячы на фізічныя абмежаванні, людзі з інваліднасцю тут маюць магчымасць працаваць, атрымліваюць за гэта зарплату і тым самым памнажаюць дабрабыт сваёй дзяржавы. Сярод людзей з інваліднасцю, якія пражываюць у нашым раёне, нямала добрых спецыялістаў, выдатных майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, што таксама жадаюць працаваць і прыносіць карысць грамадству. Яны ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах, развіваюць свае творчыя здольнасці і імкнуцца ўсюды паспяваць. Пасля адкрыцця Цэнтра працоўнай і сацыяльна-бытавой рэабілітацыі інвалідаў многія з іх будуць забяспечаны працоўнымі месцамі. Жадаючыя змогуць наведваць спартыўную залу, займацца адпаведным відам творчасці або проста праводзіць час за кубачкам кавы з аднадумцамі і сябрамі.
Будаўніцтва праходзіць у два этапы. На першым этапе былі знесены старыя памяшканні складоў, падведзены каналізацыя, водаправод, падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя.

Да работы прыступілі шаснаццаць валанцёраў з Германіі і шэсць — з Беларусі. Разам з імі штодзень на будаўніцтве працуюць наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Сярод нашых нямецкіх сяброў шмат спецыялістаў у будаўнічай галіне, вопытных работнікаў. Беларускія валанцёры — студэнты вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта, якія замацоўваюць набытыя веды на практыцы, займаюцца перакладчыцкай справай.