• Гостиничный комплекс ПлавноГостиничный комплекс Плавно
Главная -  Новости -  Новости района

Плательщиками района заплачено в бюджет 17 миллионов 660 тысяч 872,2 рубля

30.10.2017

Работа, якая вядзецца сельскімі выканаўчымі камітэтамі па фарміраванні і выкананні бюджэтаў першаснага ўзроўню, прыцягненні ў бюджэт дадатковых рэсурсаў, а таксама паступленне ў сельскія бюджэты маёмасных падаткаў з'яўляюцца важнымі крытэрыямі стабільнага развіцця вёскі — гэтай тэме было прысвечана асноўнае пытанне пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Грунтоўна асвяціла яго ў сваім выступленні намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Фралова.

Нізкія тэмпы паступлення даходаў тлумачацца значным адставаннем ад запланаванага на бягучы год узроўню па асноўнай даходнай крыніцы — падаходным падатку, удзельная вага па якім у бюджэтах сельсаветаў складае 64,6 працэнта. Да гадавога плана паступленне падатку склала толькі 68,5 працэнта, што звязана з адставаннем тэмпаў росту заработнай платы.

Адным з рэзерваў выканання плана даходаў бюджэтаў сельсаветаў з'яўляюцца дакладнае і своечасовае паступленне зямельнага падатку і падатку на нерухомасць. На першага кастрычніка бягучага года ад агульнай сумы налічанага падатку на нерухомасць паступіла 35,1 працэнта, падатку на зямлю — 36,9 працэнта пры канчатковым тэрміне ўплаты падаткаў 15 лістапада. Найбольш нізкія тэмпы паступлення падаткаў — у Стайскага і Валосавіцкага сельсаветаў: 20 і 29 працэнтаў. Трэба адзначыць, што гэтыя падаткі былі запланаваны ў бюджэты сельсаветаў без уліку павышальных каэфіцыентаў, што дазваляе пры планавай суме па іх у памеры 81,1 тысячы рублёў прыцягнуць у бюджэт 123,2 тысячы рублёў.

* * *

Дадатковай крыніцай даходаў бюджэту з'яўляецца аграэкатурызм. У раёне зарэгістраваны 22 такія аб'екты, паступіла 0,2 тысячы рублёў, такая ж сума чакаецца яшчэ да канца года.

У бюджэты сельсаветаў паступаюць таксама даходы і ад размяшчэння вонкавай рэкламы. Такія паступленні склалі па чатырох сельсаветах 0,9 тысячы рублёў. Амаль усе сумы плацяжоў налічаны па аб'ектах, выяўленых работнікамі райвыканкама і фінансавага аддзела.

Значныя паступленні прыцягваюць у бюджэт тыя сельвыканкамы, якія праводзяць работу па продажы зямельных участкаў. За дзевяць месяцаў на аўкцыёнах прададзены 22 участкі з канчатковым коштам 52,7 тысячы рублёў. Актыўную работу ў гэтым накірунку праводзяць Стайскі, дзе прададзены тры ўчасткі (канчатковы кошт — 10,5 тысячы рублёў, каэфіцыент — 4,2), Каменскі (рэалізавана 17 участкаў, кошт 28,3 тысячы рублёў, каэфіцыент — 1,05) і Баброўскі сельвыканкамы, дзе прададзены два ўчасткі коштам 13,9 тысячы рублёў, каэфіцыент — 3,5. Іншымі сельвыканкамамі такая работа не вядзецца. Трэба адзначыць, што названыя сельвыканкамы забяспечылі выкананне даведзенага на 2017 год аблвыканкамам задання па паступленні сродкаў ад правядзення аўкцыёнаў.

Сельвыканкамы, якія правялі аўкцыёны па продажы зямельных участкаў, кампенсавалі і расходы па іх фарміраванні, у тым ліку і мінулых гадоў. Даходы — 25 тысяч, а сёлета на гэтыя мэты накіравана 18,7 тысячы рублёў.

Паступленне значных сродкаў на рахункі гэтых сельвыканкамаў дазволілі зарабіць дадатковыя сродкі ад размяшчэння грошай на дэпазітных рахунках, хоць зніжэнне працэнтных ставак сёлета больш чым у тры разы зменшыла гэтыя паступленні да адпаведнага перыяду мінулага года (1,8 тысячы рублёў і 6,1 тысячы адпаведна).

На ўзроўні мінулага года ў бюджэты паступілі дзяржаўная пошліна (7, 1 тысячы рублёў), а таксама даходы ад кампенсацыі камунальных паслуг па памяшканнях, якія здаюцца ў арэнду, у памеры 6,6 тысячы рублёў.

Адной з важкіх крыніц бюджэтаў сельсаветаў з'яўляецца паступленне сродкаў самаабкладання. За дзевяць месяцаў мінулага года атрымана 6,4 тысячы рублёў. Сёлета ж іх паступіла 8,4, але 5,9 тысячы рублёў — па Каменскім сельсавеце, які практычна ўсю гэтую суму накіраваў на аплату пашпарта на зямельныя ўчасткі. Іншыя ж сельвыканкамы гэтыя грашовыя сродкі не расходуюць і з наступленнем зімы не змогуць іх патраціць, хоць яны і маюць мэтавае прызначэнне.

Напрыканцы выступлення Ірына Георгіеўна адзначыла, што выкананне даходнай часткі бюджэтаў сельсаветаў плануецца па васьмі сельсаветах. Невыкананне даходнай часткі бюджэту пакуль прагназуецца толькі па Горскім сельсавеце, дзе нязначныя паступленні зямельнага падатку і падатку на нерухомасць не перакрываюць недапаступленне падаходнага падатку, што чакаецца. Аднак расходы на аплату камунальных паслуг, якія ўзрастаюць, рост заработнай платы могуць прывесці да праблем у выкананні расходнай часткі бюджэту не толькі Горскага сельсавета, а і Валосавіцкага, Слабадскога, Домжарыцкага, у сувязі з чым усім сельвыканкамам неабходна вызначыць прыярытэты пры фінансаванні расходаў бюджэту. Акрамя таго, неабходна больш дэталёва падыходзіць да аплаты расходаў: нярэдка выяўляюцца выпадкі іх завышэння, асабліва гэта датычыць камунальных плацяжоў. Неабходна аналізаваць аб'ёмы, якія прад'яўляюцца да аплаты, супастаўляць прад'яўленыя плацяжы з папярэднімі перыядамі і кантраляваць тарыфы.

Аб паступленнях у сельскія бюджэты маёмасных падаткаў у 2017 годзе ўсе даведаліся з выступлення начальніка Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне Маі Бародзіч. Як адзначыла Мая Анатольеўна, у фарміраванні бюджэту раёна ў 2017 годзе ўдзельнічае 16 тысяч 195 падаткаплацельшчыкаў, з іх 14 тысяч 969 фізічных асоб, або 92,4 працэнта ад колькасці ўлічаных.

Плацельшчыкамі раёна заплачана ў бюджэт 17 мільёнаў 660 тысяч 872,2 рубля, з іх 15 мільёнаў 931 321, 7 рубля паступіла ў мясцовы бюджэт Лепельскага раёна.

На долю фізічных асоб прыходзіцца 7,3 працэнта ўсіх паступленняў кансалідаванага бюджэту, заплачаны адзін мільён 285 тысяч 026,23 рубля.

У адпаведнасці з дзеючымі нормамі падатковага і іншага заканадаўства фізічныя асобы ўносяць у бюджэт такія віды плацяжоў, як падаходны падатак, падаткі на ўласнасць, адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, зборы за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці і дзейнасці ў галіне аграэкатурызму, дзяржаўную пошліну і іншыя плацяжы.

У сярэднім 20 працэнтаў плацяжоў паступае ад фізічных асоб. Сёлета плацельшчыкаў падаткаў на нерухомасць налічваецца 12 тысяч 504 чалавекі, зямельнага падатку — 12 тысяч 818 чалавек, а плацельшчыкаў арэнднай платы — 716 асоб.

З мэтай павелічэння аб'ёмаў паступленняў маёмасных плацяжоў органамі мясцовай улады штогод прымаюцца рашэнні аб павелічэнні ставак падаткаў. Так, на бягучы год рашэннем Лепельскага раённага Савета дэпутатаў "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання" прадугледжана павелічэнне стаўкі зямельнага падатку для фізічных асоб — у 2,5 раза, а стаўкі падатку на нерухомасць для фізічных асоб на будынкі і збудаванні, якія ім належаць, — у два разы. Па будынках і збудаваннях, якія належаць грамадзянам і выкарыстоўваюцца ў прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама па гаражах, дзе ёсць у валоданні будынкі і збудаванні ў садаводчых таварыствах, — у 2,5 раза.

* * *

Рашэннем райвыканкама "Аб павелічэнні памеру арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці" павялічаны ў 2,5 раза памер штогадовай арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, размешчаныя на тэрыторыі Лепельскага раёна і прадстаўленыя ў арэнду, а таксама ў дзесяць разоў — памер штогадовай арэнднай платы за зямельныя ўчасткі (часткі зямельных участкаў), уключаныя ў пералік капітальных збудаванняў, якія не выкарыстоўваюцца або не эфектыўна выкарыстоўваюцца, іх частак і зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны.

Аб сумеснай рабоце аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў па правядзенні ідэалагічнай работы з насельніцтвам дэталёва расказаў у сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Урбан.

Па кожным з пытанняў, узнятых на пасяджэнні прэзідыума, прынята адпаведнае рашэнне.