Главная / Новости / Новости района

Подключение к стайскому водозабору кварталов Лепеля за рекой Улла

14.04.2017

Для гэтага патрэбна, каб на стайскім водазаборы было чатыры свідравіны — кожная магутнасцю па 75 кубаметраў вады за гадзіну, або 1800 кубоў за суткі. Тры з іх павінны працаваць у штатным рэжыме, а чацвёртая — знаходзіцца ў рэзерве, на ўсялякі выпадак.

Пры бурэнні чацвёртай выявілася, што на праектнай глыбіні 170 метраў няма патрабуемага аб’ёму вады. Гэтая свідравіна ў выпадку непрадбачаных сітуацый не гарантуе нармальнага, стабільнага водазабеспячэння. А на яе ж разам з іншымі будуць завязаны як жылы сектар, так і сацыяльныя аб’екты, прамысловыя прадпрыемствы.

На днях у райвыканкаме праводзілася нарада з кіраўніцтвам таварыства з абмежаванай адказнасцю “Захадводбуд”. У Віцебскай вобласці толькі яны маюць ліцэнзіі, абсталяванне і спецыялістаў, якія могуць праводзіць буравыя работы на такой глыбіні. Паводле ўзгаднення, у пачатку красавіка рабочыя павінны прыступіць да свідравання.

Калі свідравіна будзе паглыблена, адбудзецца каратаж — пробнае пампаванне, якое павінна вызначыць, ці дасць свідравіна патрэбныя аб’ём і якасць вады? Калі адказы будуць станоўчымі, то над свідравінай будуецца павільён, падводзяцца кабелі, аб’ект уключаецца ў агульную водную сетку. А далей, як і казалася, адкрываюцца гідранты, адключаецца водазабор у бальніцы…

На гэтыя работы ў бюджэце зарэзерваваны 50 тысяч рублёў — дастатковая сума. Фінансаванне павінна прайсці без перабояў. Па часе пакуль што казаць штосьці канкрэтнае рана. Папярэдні тэрмін уводу ў эксплуатацыю — трэці квартал бягучага года.

Васіль МАТЫРКА.