Главная / Новости / Новости района

Помощь волонтеров-школьников

03.02.2017
Дзесяць гадоў у раёне паспяхова рэалізуецца сумесны праект тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з грамадскай арганізацыяй з Германіі “Цёплы дом”, якая аказвае дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам па рамонце жылля і гаспадарчых пабудоў. Дапамогу аказваюць валанцёры-школьнікі з Германіі і Беларусі ва ўзросце ад трынаццаці да васямнаццаці гадоў. За гэты час яны дапамаглі трыццаці пяці чалавекам. Летась спецыялісты цэнтра наведалі Германію з мэтаю абмену вопытам.