• Гостиничный комплекс ПлавноГостиничный комплекс Плавно
Главная -  Новости -  Новости района

Прошли районные соревнования по зимнему многоборью

26.02.2018

Прайшлі раённыя спаборніцтвы школьнікаў па зімовым мнагабор'і. Дзеці спаборнічалі на лыжах і па стральбе з пнеўматычнай зброі, падцягваліся. Удзельнічалі дваццаць восем вучняў з сямі ўстаноў адукацыі. П'едэстал гонару ў агульнакамандным заліку выглядае наступным чынам: першае месца — СШ №1, другое — Бароўская школа, трэцяе — Стайская. У індывідуальным заліку першае месца ў старэйшай узроставай групе заваяваў Іван Дывак з Бароўкі, у малодшай — Кірыл Дзямко з СШ №1.

Зборная раёна возьме ўдзел у абласных спаборніцтвах.