Главная / Новости / Новости района

Прыгажэе Заслонаўскі яслі-сад

06.10.2016

Літаральна на вачах прыгажэе Заслонаўскі яслі-сад. Пакуль рабочыя КРБУП “Будаўнік” рупіліся непасрэдна ў будынку, работнікі райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму, Горскага сельсавета прывялі да ладу прылеглую тэрыторыю.

Замянілі плот, зрабілі новую каналізацыю, пафарбавалі фасад, спілавалі аварыйныя дрэвы, якія прадстаўлялі сабой небяспеку для малых дзяцей і г. д. З трох груп поўнасцю адрамантавалі адну, хутка будзе гатова другая. Дзякуй бацькам, якія з разуменнем ставяцца да часовых нязручнасцяў. Зараз вядзецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі — сажаюцца некалькі відаў туй.

Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак адмерыў неабходную адлегласць паміж дрэвамі, �патлумачыў, як правільна пачысціць карані ад пустазелля, пасадзіць тую ў яміну.

Вельмі прыемна, што яслі-сад будзе прыгожым не толькі ўнутры, але і звонку. Як бы пафасна гэта не гучала, але дзеці — наша будучыня, і мы павінны пра іх клапаціцца. Прыгожы і ўтульны садзік будуць наведваць каля сямідзесяці дзяцей.