Главная / Новости / Новости района

Сбор денежных средств — это не главная цель

31.03.2017

Па выніках работы за мінулы год раённае аддзяленне Беларускага Фонду міру займае дастойнае месца ў Віцебскай вобласці па прыцягненні грашовых сродкаў у разліку на аднаго жыхара раёна і іх эфектыўным выкарыстанні.

Аднак збор грашовых сродкаў — гэта не галоўная мэта. Практычна ўсе сродкі, сабраныя ў арганізацыі, тут жа і выкарыстоўваюцца. Менавіта за гэтыя сродкі ў свой час былі праведзены такія мерапрыемствы, як фотавыстава «Сямейны альбом», конкурс сачыненняў вучняў раёна «Шчасце жыць у мірнай краіне», прысвечаных 545-годдзю Беларускага Фонду міру. Чатыром ветэранам працы былі ўручаны падарункі. Набыты рамкі для партрэтаў герояў-землякоў Лепельскага раёна, напісаных маладым мастаком Аляксеем Ляшчовым. Шмат яркіх уражанняў у гледачоў пакінулі раённы турнір па інтэлектуальных гульнях сярод навучэнцкай моладзі, фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці «Бароўская вясна». Штогод набываюцца падарункі маладым сем’ям, у якіх нарадзіліся дзеці ў Дзень свету, 21 верасня. За грошы раённага аддзялення Беларускага Фонду міру праводзяцца першынство па баскетболе на прыз воіна-інтэрнацыяналіста Игара Салаўёва і іншыя мерапрыемствы.

Безумоўна, работы аддзяленнем Беларускага Фонду міру вядзецца нямала. Аднак вельмі хочацца, каб работнікі арганізацый і прадпрыемстваў не заставаліся ўбаку ад гэтай высакароднай справы і ўнеслі ў яе свой дастойны ўклад.

Добраахвотныя ўзносы можна пералічваць на Віцебскае аддзяленне Беларускага Фонду міру, Дырэкцыю ААТ Белінвестбанка Віцебскай вобласці, рахунак 3015411066013, УНП 300126737, АКПА 05836097, код 153001739.

Акрамя таго, грашовыя сродкі прымаюцца ў райвыканкаме па ведамасці ў кабінеце №210 (другі паверх, тэл. 6-70-58). Пры пералічэнні грашовых сродкаў неабходна абавязкова ўказваць арганізацыю, раён і паведамляць у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аб пералічанай суме.

Ігар УРБАН, старшыня Лепельскага раённнага аддзялення Беларускага Фонду міру.