Главная / Новости / Новости района

«Скарбонка» по праву считается сердцевиной возрождения народной культуры

29.12.2017

“Скарбонка” па праве лічыцца асяродкам адраджэння народнай культуры, яе лепшых рамесніцкіх, рукадзельных традыцый. Пры гэтым жанчыны-працаўніцы (калектыў выключна жаночы), дасягнуўшы значных вышыняў і поспехаў, не спыняюцца на дасягнутым, кожны раз ставяць перад сабой новыя мэты і задачы.

Але просты наведвальнік “Скарбонкі” часцей за ўсё не заўважае цяжкой, манатоннай працы. Ён перш-наперш трапляе ў чароўны, а месцамі і таямнічы, свет народнай матэрыяльнай і дэкаратыўна-прыкладной культуры, часта напоўнены сімваламі, абярэгамі, містычнымі знакамі. Дзяўчаты раскажуць, што азначае ўзор на ручніку ці кашулі, каму такую лепш не апранаць, а каму яна прынясе ўдачу.

Калі да нас прыязджае госць, хочацца паказаць яму самае лепшае, што маем. І абавязкова — пазнаёміць са спрадвечнымі народнымі традыцыямі. Дзе гэта зрабіць? Менавіта ў “Скарбонцы”! Там госці глядзяць, а калі спадабалася, то і набываюць лепельскія ручнікі, паясы, кашулі, упрыгожванні і сувеніры.

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў майстрыхі па-асабліваму ўпрыгожылі інтэр’еры крамы. Акрамя традыцыйных лепельскіх з’явіліся і “госці” з іншых культур. Па ўсходнім календары 2018-ы з’яўляецца годам жоўтага землянога сабакі. Менавіта такі ёсць і ў “Скарбонцы” — зроблены з нашай лепельскай гліны.

На здымку: (злева направа) Алена Камека, Ірына Гаўрыленка, Наталля Пятрышча, Ніна Звягінцава — майстрыхі лепельскага Дома рамёстваў “Скарбонка”.

Тэкст і фота
В. МАТЫРКІ.