Главная / Новости / Новости района

Состоялись первые этапы велотура, посвященные памяти нашего земляка

11.09.2017

У Злучаных Штатах Амерыкі — гарадах Вашынгтон і Нью-Ёрк — адбыліся першыя этапы велатура, прысвечаныя памяці нашага земляка, воіна-інтэрнацыяналіста Ігара Нападоўскага, які загінуў у Афганістане.

Галоўны арганізатар — блізкі сябар Ігара, Уладзімір Брацішоў. У велатуры паўдзельнічалі веласпартсмены са Стаўрапаля, Валгаграда і Нью-Ёрка. У далейшых планах — прабег па Еўропе, з Заходняй Германіі да Лондана.