Главная / Новости / Новости района

Стипендии — лучшим учащимся

14.02.2019

Медыцынскі цэнтр "ЛОДЭ" ў чарговы раз падрыхтаваў стыпендыі траім лепшым вучням ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лепеля". Намеснік дырэктара медцэнтра Віялета Сілакова ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла ўзнагароды вучням адзінаццатага класа Вікторыі Івановай, Сяргею Крывіцкаму і Валянціне Грынкевіч. Гэтыя вучні атрымліваюць гадавыя стыпендыі ўжо ў трэці раз. Увогуле, супрацоўніцтва навучальнай установы з цэнтрам доўжыцца на працягу сямі гадоў.