Главная / Новости / Новости района

Сцяпан Папоў узнагароджаны спецыяльным дыпломам “Fair play”

26.10.2016

Наш зямляк самбіст Сцяпан Папоў узнагароджаны спецыяльным дыпломам “Fair play” за ўчынак “Справядлівай барацьбы” ў фінале Першых Еўрапейскіх ігр у Баку.

— Вельмі прыемна атрымаць падобную ўзнагароду, — перадае НАК Беларусі словы Сцяпана. — Яна стала першай у гісторыі самба, таму ўпэўнены, што радуюцца ёй не толькі ў Беларусі. Самба — кантактны від спорту, тут ніхто не жадае здавацца.

Жэст у стылі “Справядлівай барацьбы” Сцяпан Папоў прадэманстраваў у фінальным супрацьстаянні Першых Еўрапейскіх ігр, калі дапамог саперніку Амілю Гасімаву, які атрымаў траўму. У гісторыі беларускага спорту ўладальнікамі ўзнагароды “Fair play” з’яўляюцца алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь і чэмпіён Еўропы па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў. Зараз да іх ліку далучыўся Сцяпан Папоў. На ўзнагароды ў розных намінацыях прэтэндавалі 49 кандыдатаў болей чым з дваццаці краін.

Я. МІКАЛАЕЎ.