Главная / Новости / Новости района

Умацаванне матэрыяльнай базы

10.03.2017

Летась на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы райспажыўсаюза было затрачана 114 тысяч рублёў. Быў уведзены ў эксплуатацыю новы гандлёвы павільён крокавай даступнасці ў горадзе Лепелі па вуліцы Чуйкова гандлёвай плошчай 44 квадратныя метры. Для паляпшэння якасных паказчыкаў захавання і рэалізацыі прадуктаў харчавання, строгага выканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў было набыта адзінаццаць адзінак халадзільнага абсталявання. Дадаткова былі ўстаноўлены два плацежныя тэрміналы. Удзельная вага тавараў, якія прададзены праз тэрміналы, склала 17,6 працэнта.