Главная / Новости / Новости района

Урокі бяспекі

25.08.2016

З 22 жніўня па 30 верасня бягучага года адбудзецца прафілактычная акцыя "У цэнтры ўвагі — дзеці!", прысвечаная Дню ведаў. Удзельнічаюць у акцыі работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, эфірнага тэлебачання і актывісты моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Супрацоўнікі МНС правядуць у школах тэматычныя "Урокі бяспекі", выступяць на бацькоўскіх сходах і перад педагогамі. У дзіцячых садах дзецям прадэманструюць тэматычныя адукацыйныя, мультыплікацыйныя фільмы, з бацькамі правядуць прафілактычныя гутаркі.

Аляксандр Садоўскі,
інспектар групы прафілактыкі і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю РАНС