• Гостиничный комплекс ПлавноГостиничный комплекс Плавно
Главная / Новости / Новости района

В акции «Чистый лес» приняли участие жители Лепельщины

25.10.2018

Ужо стала традыцыяй праводзіць кожны год акцыю “Чысты лес”. Лясны фонд прыбіраецца ад бытавога смецця і захламленасці, асабліва паблізу населеных пунктаў. Мерапрыемствы праходзяць па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. Упершыню акцыя была праведзена ў 2010 годзе.

Галоўная задача — прыцягнуць увагу людзей да неабходнасці беражліва ставіцца да прыроды, лесу, не засмечваць яго. Часта людзі, адпачыўшы, забываюць за сабой прыбраць. У выніку прыгожае, папулярнае месца адпачынку ператвараецца ў непрывабную звалку. Сутыкалася сама з такой сітуацыяй: прыехаўшы на прыроду сям’ёй адпачыць, спачатку прыбіраем пасля папярэдніх наведвальнікаў. Аднак жа ва ўсіх месцах адпачынку стаяць кантэйнеры для смецця ў крокавай даступнасці.

…У час акцыі ва ўсіх быў добры настрой, і надвор’е ў гэты дзень не падвяло. Коратка расказана аб задачах. Узброіўшыся пальчаткамі і пакетамі для смецця, актыўна прыняліся за працу. Побач заўсёды знаходзіўся транспарт, куды скідвалі бытавыя адходы. Па тварах добраахвотнікаў, асабліва дзяцей, было відаць, што праца такая ім не ў цяжар. Часам дарослым можна ў іх павучыцца. І калі цяпер маладое пакаленне прызвычаіцца берагчы прыроду, то ў будучыні нашы лясы будуць чыстымі.

Пасля працы дзяцей чакаў сюрпрыз — салодкі стол. Удзельнікі атрымалі сувеніры, а таксама памятныя падарункі.

Запісалася 136 добраахвотнікаў, прысутнічала 161 чалавек, а таксама 254 работнікі лясгаса.

Лепельскі РАНС, раённы аддзел унутраных спраў, Лепельскі РГС філіяла ВУ “Чашнікігаз”–, усе школы раёна, гімназія ім. І. Ерашова, дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж і іншыя ўстановы.

Пляцоўкі былі арганізаваны па ўсім раёне. Прыбіралі прыгарадны лес, які больш за ўсё засмечваецца. Радуе тое, што з кожным годам смецця становіцца менш. Вывезена каля 26 кубоў смецця. Часцей за ўсё даводзіцца прыбіраць пластык — гэта сляды адпачынку нашых турыстаў. Вырабы з пластыку вельмі распаўсюджаны ў нашым сучасным жыцці, але на разлажэнне іх ідзе вельмі шмат часу. Наносіцца вялікая шкода прыродзе, лесу. Сустракаюцца і несанкцыянаваныя звалкі. Людзі лянуюцца данесці смецце да кантэйнера.

Чалавек без прыроды не можа існаваць, а чысціня прыроды залежыць ад нас. Таму не варта захламляць сваё жыццё!

Наталля ХРАПАВIЦКАЯ.
На здымку: удзельнікі акцыі ў Заазерскім лясніцтве.
Фота аўтара.