На працягу года работнікі ДЛГУ "Лепельскі лясгас", добраахвотныя памочнікі-валанцёры высадзілі лясы на 174 гектарах. Акрамя гэтага, перагледжаны яшчэ 258 гектараў дзялянак, высаджаных у апошнія гады. Там высаджаны дрэўцы ў тых месцах, дзе ранейшыя саджанцы па розных прычынах не прыжыліся.