Главная / Новости / Новости района

Весткі з раённага спажывецкага таварыства

21.07.2016

Напярэдадні 100-годдзя з дня стварэння

Раённаму спажывецкаму таварыству сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня стварэння. Працоўны калектыў налічвае 700 чалавек. Асноўная частка работнікаў занята ў гандлі і грамадскім харчаванні. 104 чалавекі - гэта моладзь ва ўзросце да 31 года, 8,3 працэнта работнікаў маюць вышэйшую адукацыю.

Структурны сегмент

У сістэме спажывецкай кааперацыі зараз працуе 68 гандлёвых кропак, 23 аб’екты грамадскага харчавання. 29 магазінаў размешчаны ў горадзе, 39 - у сельскай мясцовасці. 159 вёсак раёна, у якіх пражывае 3,3 тысячы чалавек, абслугоўваюць сем аўтамагазінаў з сярэднемесячным тавараабаротам больш за адзін мільярд рублёў.

Універсамы “Родны кут”

Аказваюць гандлёвыя паслугі насельніцтву тры універсамы “Родны кут” з гандлёвай плошчай кожны больш за 200 квадратных метраў. Сярэднемесячны тавараабарот універсамаў - 4,5 мільярда рублёў (у маі 2016 года дасягнуў узроўню 4,9 мільярда рублёў).

Пяць мільярдаў абаротных сродкаў

Сярэднемясячны тавараабарот перавышае 20 мільярдаў рублёў. Пяць мільярдаў рублёў складаюць уласныя абаротныя сродкі. Штогод у развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўкладваецца больш за тры мільярды рублёў.

Мікалай ГАРБАЧОЎ