Главная / Новости / Новости района

Заняли второе место в областном соревновании по производству молока за декабрь

12.02.2018

Работнікі “Заазер’я” чарговы раз дабіліся важкага поспеху, занялі другое месца ў абласным спаборніцтве па вытворчасці малака за снежань. Усе трое ўзнагароджаных аператараў машыннага даення кароў — мужчыны. Хоць па традыцыі гэтая прафесія — выключна жаночая. На робатызаваным комплексе ў Юркоўшчыне працуе звяно аператараў — Анатоль Сакоўскі, Віктар Тухта і малады аператар Яўген Жарнасек.

Працоўныя дасягненні кожнага ўражваюць. Напрыклад, Анатоль Міхайлавіч даглядае 43 каровы, за снежань атрымаў ад іх 36,05 тоны малака, або па 838 кілаграмаў ад кожнай. Таварнасць — 93,1 працэнта. Малако прынята гатункам “экстра”. Віктар Мікалаевіч не нашмат адстаў ад сябра, таксама даглядае 43 каровы, атрымаў ад іх 32,8 тоны, або па 763 кілаграмы. Яўген Аляксандравіч — малады аператар, але ўжо неаднаразова адзначаны за працоўныя дасягненні. А яны — адметныя. Даглядае 42 каровы, за снежань атрымаў ад іх 30 тон малака, або па 714 кілаграмаў ад кожнай гатункам “экстра”.

На якасці малака акцэнт робіцца невыпадкова. Розніца ў цане за адну тону паміж вышэйшым гатункам і “экстрай” — амаль 50 рублёў. Ад гэтага ў многім залежыць і заробак. Жывёлаводы на юркоўшчынскім комплексе атрымліваюць па 600 — 700 рублёў у месяц.

Аператары-перадавікі адзначаны дыпломам і грашовымі прэміямі.
Васіль МАТЫРКА.