Главная / Новости / Новости района

Запрашаем на лепельскі стадыён

27.10.2016

Завяршаецца футбольны сезон. Гульцы ФК «Лепель» вядуць упартую барацьбу за самыя высокія месцы. Дваццаць дзявятага кастрычніка на гарадскім стадыёне адбудзецца "залаты" матч фінальнага турніру чэмпіянату Віцебскай вобласці паміж камандамі ФК "Лепель" – ФК "Камунальнік" (Сянно). Пачатак гульні а чатырнаццатай гадзіне. Запрашаем усіх аматараў на стадыён падтрымаць родную каманду.