Главная / Новости / Новости района

Запущена новая линия по производству стеклопакетов

18.01.2017

На прыватным унітарным прадпрыемстве “ЛепельТрансСэрвіс” запушчана новая лінія па вытворчасці шклопакетаў. Зацікавіўся асаблівасцямі новай адзінкі абсталявання. З гэтай мэтай і зрабіў візіт на прадпрыемства.

Лінія працягваецца больш як на 15 метраў і мае больш за тры з паловай метры вышыні, стаіць у цэху, займаючы яго па даўжыні. Сотні ролікаў, па якіх, відавочна, павінны каціцца лісты шкла, дзве “шафы”, шчыльна зачыненыя дзвярыма, і поўная незразумеласць што да чаго — такія першыя ўражанні. Хаця сам пра тэхніку маю некаторыя ўяўленні, але ўбачаны агрэгат (іншага слова спачатку не знайшоў) прывёў у збянтэжанасць. На дапамогу прыйшоў камерцыйны дырэктар “ЛепельТрансСэрвіса” Сяргей Ганчар. Аднак cпачатку яго тлумачэнне не ўнесла яснасці: “ЛепельТрансСэрвіс” адным з першых, калі не самым першым, пачаў у Лепелі вытворчасць і ўстаноўку вокнаў з пластыкавага профілю і шклопакетаў. Адразу ўзялі курс на тое, каб не гандляваць чыімсьці таварам, а вырабляць і прапаноўваць пакупніку свой, уласны. З цягам часу выйшлі на прамысловыя аб’ёмы. На сёння індывідуальныя заказы займаюць толькі адзін-два працэнты ад усяго аб’ёму выпуску шклопакетаў на нашым прадпрыемстве. Астатняе — заказы фірмаў, домабудаўнічых і рамонтных прадпрыемстваў, арганізацый, якія займаюцца капітальным рамонтам жыллёвага фонду. Такія ўстаўляюць вокны ў дзясяткі, сотні кватэр. Ім нявыгадна мець сваё абсталяванне для вырабу шклопакетаў, нашмат выгадней набыць партыю пакетаў у вокны стандартных памераў. Таму вырашылі максімальна аўтаматызаваць вытворчы працэс вырабу шклопакетаў, каб у самыя хуткія тэрміны выконваць вялікія аб’ёмы заказаў на шклопакеты стандартных памераў.

Па якіх жа параметрах выбіралі лінію, якія крытэрыі да яе прад’яўлялі, акрамя магчымасці нарошчваць аб’ёмы вытворчасці?

1. Аўтаматызаваная зборка. Ручную працу ў любым вытворчым працэсе трэба зводзіць да мінімуму. Гэта павышае эфектыўнасць, паскарае працэс і разам з тым зніжае верагоднасць браку за кошт зніжэння так званага чалавечага фактару.

2. Магчымасць вырабу шклопакетаў вялікіх і асабліва вялікіх памераў. Напрыклад, з нядаўняга часу актуальнымі сталі панэльныя вокны, на ўсю сцяну. Дадзеная лінія дае магчымасць вырабляць шклопакеты шырынёй да трох метраў і вышынёй да 2,7 метра.

3. Сцісканне і заклейванне ў панэльным прэсе, а не ў рулонным. Гэта дазваляе рабіць працэсы раўнамернымі, дабівацца максімальна магчымай якасці і герметычнасці склейвання пакета.

4. Магчымасць вырабу газанапоўненых шклопакетаў. Па сучасных стандартах і тэхрэгламентах дазваляецца выпускаць шклопакеты і вокны з надзвычай нізкім каэфіцыентам цеплаперадачы. Найбольш эфектыўна гэты паказчык дасягаецца, калі шклопакет запаўняецца інертным газам-аргонам, бо ён вызначаецца мінімальнай цеплаправоднасцю. Дадзеная лінія прадугледжвае склейванне пакета ў аргонавым асяроддзі.

На тым участку, на тых аперацыях, дзе раней працавалі 11 чалавек, зараз — пяцёра. Значна паскорыўся працэс. У сярэднім хуткасць гэтай лініі — адзін шклопакет за хвіліну. За змену можна выпусціць да 600 пакетаў. Ну і якасць прадукцыі, несумненна, паднялася яшчэ вышэй.

Васіль МАТЫРКА.