• Гостиничный комплекс ПлавноГостиничный комплекс Плавно
Главная / Жителям / 70 лет под знаменем Великой Победы
28.11.2014
Неўзабаве Лізавета Яфі­маўна Салаўёва сустрэне сваю дзевяноста першую вясну. Нягле­дзячы на гады, яна добра бачыць і чытае без акуляраў раённую газету, якую выпісвае столькі часу, колькі жыве ў Пышнагорах. Бабуля прызнаецца, што найбольш любіць чытаць матэрыялы пра вайну. І чаму менавіта пра вайну? Здавалася б, сама Лі­завета Яфімаўна ніколі не ваявала. Больш таго, вайна як бы абышла, не зачапіла сваім смяротным крылом яе сям’ю. Бацьку не ўзялі на фронт, бо быў ужо стары, брат Рыгор у той час яшчэ быў маленькі. Не зачапіла вайна па вялікім рахунку і іх вёску. Маленькая Глыбочыца, дзе нарадзілася Лізавета, і ў той час была невялічкай, для немцаў стратэгічнага значэння не мела. Да таго ж, у наў­коллі не так шмат было лясоў, адпаведна не было партызан. Так і пражылі яны, Сільвановічы, сям’ёю, корпаючыся на ўласных сотках. Праўда, застаўся ў памяці Лізаветы і адзін амаль кур’ёзны эпізод з ваеннага жыцця. І дагэтуль у бабулінай хаце стаіць маўклівая сведка таго эпізоду — нямецкая швейная машынка “Зінгер”.

28.11.2014
На Лепельшчыне ў 1941 — 1944 гадах быў створаны шэраг буйных воінскіх партызанскіх злучэнняў, якія вялі самаадданую ўзброеную барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адно з такіх баявых фарміраванняў народных мсціўцаў базіравалася і дзейнічала на тэрыторыі сучаснага Домжарыцкага сельсавета і называлася партызанскай брыгадай “Жалязняк” (камандзір І.П. Ціткоў). Лясныя салдаты знішчалі жывую сілу і тэхніку фашыстаў, выводзілі са строю транспартныя камунікацыі, збіралі разведданыя аб перамяшчэннях гітлераўскіх ваенных часцей, перадавалі іх за лінію фронту і гэтым садзейнічалі паспяховаму правядзенню наступальных аперацый Чырвонай арміі. На жаль, у жорсткіх баях з ворагам гінулі і партызаны. Не выпадкова таму ўсяго за дзве сотні метраў на поўнач ад вёскі Саўскі Бор знаходзяцца брацкія могілкі, на якіх пахаваны разам з савецкімі воінамі, якія вызвалялі наш родны край ад гітлераўцаў у чэрвені 1944 года, і дзясяткі мясцовых народных мсціўцаў, што не пашкадавалі самага каштоўнага — свайго жыцця — у імя свабоды і незалежнасці Радзімы. Дзеля светлай памяці герояў, ва ўшанаванне бессмяротнага подзвігу нашых землякоў у 1963 годзе на гэтых брацкіх могілках быў пастаўлены помнік — скульптура жанчыны ў жалобе.
27.11.2014
Напярэдадні Дня Перамогі з плошчы Свабоды горада Лепеля стартаваў аўтапрабег, прысвечаны 70-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Перад тым, як яго ўдзельнкі накіраваліся ў дарогу па месцах баявой славы перыяду Вялікай Айчыннай вайны, усклалі вянкі на магілы воінаў і партызан у гарадскім скверы. Прайшлі мітынг і cвяточны парад дружын раённай піянерскай арганізацыі. З прывітальнымі словамі да моладзі і прадстаўнікоў грамадскасці, ветэранаў вайны і працы звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Таццяна Шчэрбач, старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Павел Лямцаў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Андрэй Лапцеў і многія іншыя патрыёты нашага роднага краю. Ва ўрачыстай абстаноўцы былі прыняты ў піянеры больш за 200 мясцовых школьнікаў, атрымалі білеты членаў грамадскага аб’яднання “БРСМ” каля 70 юнакоў і дзяўчат Лепельшчыны. Адбылося таксама святочнае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра, у якім што
год прымаюць удзел сотні мясцовых навучэнцаў. Сёлета яны накіраваны на аб’екты народнай гаспадаркі і будаўніцтва ў нашай краіне і за яе межамі. Адзін са студэнцкіх будаўнічых атрадаў будзе працаваць на выкананні работ па абуладкаванні сацыяльнай інфраструктуры на газавым радовішчы паўвострава Ямал (Расія).
1 2 3