Пе будзь ласы на чужыя каўбасы

14.12.2016

Кожны выбірае сваю жыццёвую сцяжыну. Каму як пашанцуе. Хаця шанец сумленна працаваць і свой сямейны бюджэт мацаваць кожны мае. Сяргей Тарасевіч і Аляксей Стажык рабілі ў СВП "Праэктар". Першы – падсобным рабочым, другі – жывёлаводам. Толькі сямейны статус мелі розны: Сяргей халасцякаваў, Аляксей жа быў жанаты. Аднак гэтая розніца не перашкодзіла наступнаму злачыннаму хаўрусу маладых хлопцаў. Відаць, карцела займець нейкі левы прыварак. Як бы там ні было, але неўзабаве прыварак намаляваўся на гарызонце...

Для сваёй крымінальнай задумы выбралі аўтамабіль "ДАФ ХФ". Дакладней, не сам рухомы сродак, а змесціва яга бака. пасатыжамі адкруцілі болт, адчынілі накрыўку, уставілі спрытна шланг і зацурчэла ў ёмітстасць хаўруснікаў дызельнае паліва. Такім чынам, таемна ўкаралі 272 літры на сумму звыш двух з паловай мільёнаў рублёў. Не несці ж такі небяспечны груз у руках. Ды і навошта? Перавезлі паліва на Аляксеевым "Сітраене". Па месцы жыхарства Сяргея акуратна даставілі прыбытковы груз. Захоўваць доўга не рукі. Хацелася хутчэй завалодаць жаданымі шаматкімі купюрамі.

Куды затым паліва перакачавала? Прадалі за мільён чатырыста тысяч рублёў. Са зніжкай больш за мільён рублёў. Урон жа пацярпеламу кампенсавалі пазней па поўным кошце.

Ды чужое заўседы бокам выходзіць. Непажаданым бокам. Як і ў нашым выпадку. Вылічылі праваахоўнікі злодзеяў. Хаўруснікі селі на мулкую лаву падсудных. Гуманна ўзважыла Феміда ўчынак мужчын. Улічана было шчырае прызнанне абвінавачваемых, добраахвотную кампенсацыю ўрону, а таксама двое непаўналетніх дзетак на ўтрыманні Аляксея Стажыка. Абодва да ўсяго іншага станоўча характарызаваліся па месцы працы.

А пакаранне немінучае. Сяргей Тарасевіч і Аляксей Стажык прыгавораны да аднаго года параўчых работ з утрыманнем у даход дзяржавы двадцаці працэнтаў заробку,а ле не меней за адну базавую велічыню штомесяц.

Не думай, відаць А. Стажык, што пазбавіцца свёй іншамаркі. У адносінах яго прыменена суровая мера – канфіскацыя аўтамашыны "Сітраен".

Не будзь ласы на чужыя каўбасы. Злодзеі робяць сваю брудную справу не ў нейкай віртуальнай прасторы. Сляды абавязкова застануцца. І прывядуць яны да зламыснікаў абавязкова. Рана ці позна. Пераканаўчая навука для персанажаў нашага аповеду і для іншых аматараў пажывіцца за чужы кошт.

Намеснік пракурора Лепельскага раёна В.М. Жыгімонт