Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
22 лістапада 2018

МАРГ зацвердзіла парадак разліку гранічных адпускных цэн вытворцаў на лякарствы

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зацвердзіла інструкцыю аб методыцы разліку гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекавыя сродкі. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ нумар 83 ад 19 лістапада 2018 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У аснове інструкцыі - прынцып рэферэнтнага цэнаўтварэння, гэта значыць, параўнання цэн вытворцаў у краінах з падобнымі сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да 31 снежня 2020 года.

Як паведамлялася, з 1 студзеня 2019 года замежным і айчынным вытворцам трэба будзе рэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на некаторыя лякарствы. Новыя правілы распаўсюджваюцца на 37 міжнародных непатэнтаваных найменняў лекавых сродкаў для лячэння сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў пры іх абарачэнні на тэрыторыі Беларусі.

Да спіса навін