Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
10 ліпеня 2020

Абраз Святой Варвары (Барбары) ў Лепелі

Важнай падзеяй для вернікаў Лепельскага раёна стаў прыезд рэліквіі 5 ліпеня ў касцёл Святога Казіміра. Святая Варвара (Барбара) аднолькава шануецца і каталікамі, і праваслаўнымi. Святой Варвары звычайна моляцца ў цяжкія моманты: пры узнікненні многіх хвароб, каб пазбегнуць раптоўнай смерці, і падчас розных пандэмій. Лічыцца, што нават знаходзіцца побач з гэтай рэліквіяй ужо азначае прычасце.

12 ліпеня 2020 года 12.00 абраз Святой Варвары (Барбары) будзе перададзены з Касцёла Святога Казіміра ў Храм Нараджэння Хрыстовага. На працягу наступнага тыдня абраз будзе выстаўлена па чарзе ў трох праваслаўных храмах:

12-14 ліпеня - Храм Нараджэння Хрыстова (г. Лепеля, вул. Будзёнага, д.7)

14-16 ліпеня - Храм Праабражэння Гасподняга (г. Лепель, вул. Чуйкова, д.75 а)

16-17 ліпеня - Храм іконы Божай Маці «Неўпівальная Чаша» (в.Бароўка).

На працягу тыдня вернікі могуць пакланіцца абразу. Далей абраз працягне сваё паломніцтва па гарадах Беларусі.

Гісторыя святыні

Абраз стварыў вядомы брэсцкі ювелір Мікалай Кузьміч. Гэтае імя шматлікім знаёма, так як майстар ў свой час аднавіў Крыж Еўфрасінні Полацкай. Асаблівасць іконы - у тэхніцы выканання. У тонкіх «залатых» перагародках, якія мы не бачым няўзброеным вокам, - уся палітра французскай эмалі.

Гарады Санта-Барбара, названыя ў гонар Святой, знаходзяцца ў такіх краінах, як Аргенціна, Бразілія, Іспанія, Мексіка і іншых. Гэта паказвае на глыбокае шанаванне Вялікапакутніцы ў розных краінах свету.

Да спіса навін