Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
15 мая 2020

Адбудзецца сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта

Сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння Лепельскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца 19 мая 2020 года ў 10.00 гадзін. Месца правядзення: г. Лепель, вул.Ленінская, 6, зала пасяджэнняў Лепельскага раённага выканаўчага камітэта (кабінет №101). У адпаведнасці з пунктамі 8 і 9 Пастановы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 8 мая 2020 г. №13, у мэтах прафілактыкі распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыі пасяджэннi органаў, якія ўтвараюць тэрытарыяльныя камісіі, прэзідыумаў раённых Саветаў дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў - праводзяцца ў адсутнасцi прадстаўнікоў палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, сродкаў масавай інфармацыі і іншых запрошаных асоб. Пры гэтым будзе праведзены поўны відэазапіс сумеснага пасяджэння Прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта з наступным размяшчэннем на сайце Лепельскага райвыканкама.

Да спіса навін