Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 студзеня 2019

Дэпутат Ігар Мартынаў: кожнаму пытанню-дэпутацкі разгляд

У полі зроку дзейнасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Мартынава штодзень знаходзяцца дзясяткі важных пытанняў, якія датычаць сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, а таксама шэраг сацыяльных праблем грамадзян.

У працоўных калектывах было праведзена 76 сустрэч, арганізавана шаснаццаць прыёмаў грамадзян, на якіх прынята 45 выбаршчыкаў па розных праблемных пытаннях. Сярод іх былі такія, якія патрабуюць дэталёвага вырашэння.

У асноўным людзей хвалююць такія пытанні, як забеспячэнне якасці жыцця ў вёсцы, добраўпарадкаванне, транспартнае абслугоўванне, дарогі і экалагічныя праблемы. Шмат пытанняў паступае і адносна прыватызацыі жылля.

Акрамя таго, шэраг прапаноў, якія паступілі ад выбаршчыкаў у час сустрэч і пісьмовых зваротаў, накіраваны ў разнастайныя камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе яны знайшлі паразуменне, падтрымку і былі ўлічаны ў час прыняцця заканадаўчых рашэнняў.

Падводзячы вынікі года, трэба адзначыць, што менавіта дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з грамадзянамі, правільнай ацэнцы ўзніклых праблемных пытанняў на месцах удасца іх паэтапна вырашаць.

Святлана ВАЗНЯК.

Да спіса навін