Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
3 красавіка 2019

Юныя навукоўцы на Лепельшчыне

Яшчэ адна значная падзея для навучэнцаў і настаўнікаў Бароўскай сярэдняй школы адбылася ў бягучым навучальным годзе. У чарговы раз да нас завіталі прадстаўнікі Міжнароднага літаратурнага праекта з Санкт-Пецярбурга. Куратар нашай установы ў праекце Ліна Янсан прывезла Дыпломы і Ганаровыя граматы навучэнцам і настаўнікам за ўдзел у чарговай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай экалагічнаму выхаванню, а таксама ў сувязі з дзесяцігоддзем праекта. Напярэдадні ж прыйшлі Дыпломы навучэнцам трэцяга “Б” класа і іх бацькам, класнаму кіраўніку А.В. Яраслаўцавай за актыўны ўдзел ва Усерасійскім праекце “Читающая мама — читающая страна».

Ва ўстанове адукацыі адбылося пасяджэнне круглага стала “Дзесяць гадоў разам”, у час якога Ліна Янсан зрабіла прэзентацыю новага зборніка навукова-метадычных артыкулаў і метадычных распрацовак “Экалагічнае выхаванне дзяцей і падлеткаў: партнёрства школ і бібліятэк”, выпушчанага пад рэдакцыяй прафесара Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта культуры Г.В. Варганавай, навуковага кіраўніка Міжнароднага літаратурнага праекта “Літаратурная творчасць у сістэме сацыякультурнага развіцця асобы школьнікаў сямі — дванаццаці год”.

У зборніку разглядаюцца актуальныя пытанні экалагічнай адукацыі і выхавання вучняў. Шматаспектныя праблемы выхаваўчай дзейнасці і шляхі іх вырашэння прадстаўлены ў артыкулах педагогаў школ і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў Расіі, Крыма, Татарстана і Беларусі. Так, тут змешчаны артыкулы дырэктара Бароўскай сярэдняй школы Дзіяны Мысінай “Фарміраванне экалагічнай пісьменнасці вучняў у дзяржаўнай установе Рэспублікі Беларусь” і Жанны Мікулёнак, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, — “Фарміраванне асновы экалагічнай культуры вучняў пачатковых класаў”. Педагогі атрымалі асабістыя падзякі ад куратара праекта і дыпломы ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі.

Творчыя работы навучэнцаў другіх — чацвёртых класаў Бароўскай сярэдняй школы пастаянна друкуюцца на старонках сайта літаратурнага праекта. На гэтыя работы прыходзяць водгукі ад расійскіх дзіцячых пісьменнікаў. У чарговы раз Віталь Белавусаў, член Саюза пісьменнікаў Расіі, выказаў падзяку дзецям за ўдзел у праекце, адзначыў творчыя работы навучэнцаў трэцяга “Б” класа Эльдара Бондала, Дашы Рэут, Насці Галай і Івана Калауса. Пісьменнік успамінае тыя гады, калі яму пашчасціла пабываць у Беларусі. У час праходжання тэрміновай ваеннай службы ён наведваў Бярэзінскі біясферны запаведнік. Пісьменнік спадзяецца на далейшыя зносіны з беларускімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі.
У снежні выйшаў дванаццаты нумар часопіса “Чытайка” выдавец-тва “Руская школьная бібліятэка” пры падтрымцы асацыяцыі “Расти читателя”. На яго старонках у рубрыцы «Ствараем казкі самі» былі размешчаны работы навучэнцаў пачатковых класаў Аляксандры Цар і Маргарыты Сямілетавай. Створаныя казкі нашых дзяцей адзначаны дыпломамі Міжнароднага праекта.

Творчая дзейнасць навучэнцаў працягваецца. У гэтым навучальным годзе працуе дзіцячае аб’яднанне па інтарэсах “Літаратурная гасцёўня”, дзе навучэнцы трэцяга — чацвёртага класаў разам са сваім кіраўніком Аленай Яраслаўцавай вучацца ствараць казкі, вершы і прозу, а таксама аналізаваць творы дзіцячых пісьменнікаў, пісаць на іх водгукі. Для гэтага ў школе створаны ўсе ўмовы.

Жанна МІКУЛЁНАК, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Бароўскай сярэдняй школы

Да спіса навін