Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
30 кастрычніка 2019

Кіпіць праца на кукурузным полі

Каля паварота на аграгарадок Горкі сканцэнтраваны палеткі камунальнага ўнітарнага вытворчага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Лепельскае”, сёлета засеяныя кукурузай. Выбар кіраўніцтва сельгасарганізацыі, агранамічнай службы лагічны — кармы вырошчваць рэнтабельней там, дзе яны, уласна, і павінны спажывацца.

Паблізу знаходзіцца малочнатаварная ферма, каля якой месцяцца сіласныя траншэі. Зараз яны запаўняюцца здробненай кукурузнай масай.

На момант прыезду карэспандэнта на полі працавала звяно ў складзе Аляксандра Залатухі на корманарыхтоўчым комплексе КГ-6, Мікалая Мірановіча і Васіля Крыўца на трактарах з прычэпамі. Пяць-сем хвілін — і чарговы прычэп ад’язджае да фермы.

Звяно ў КУВСГП “Лепельскае” прыкамандзіравана з сялянскай фермерскай гаспадаркі “Азімка”. Там, паколькі ўласнае пагалоўе невялікае, кукурузы сеюць няшмат, сёлета — каля 30 гектараў. Механізатары ўбралі іх за некалькі пагодлівых асенніх дзён. А потым па дапамогу звярнулася “Лепельскае”.

Часта кукурузныя палеткі становяцца прытулкам і месцам пракорму для дзікіх жывёл. Калі ўбіралі палі каля вёскі Зорніца, з кукурузы выскоквалі казулі. Здараецца, выбягаюць зайцы. Каб прыбыць на поле своечасова, Аляксандр з сябрамі выходзяць з дому, калі яшчэ няма сямі гадзін раніцы. Аўтамабіль іх дастаўляе да Вялікага Поўсвіжа, а адтуль вязе на ферму ў Горкі, дзе захоўваецца тэхніка. Цэлы дзень работнікі шчыруюць. У абед ім прывозяць ежу, прыгатаваную ў сталовай КУВСГП “Лепельскае”.

Васіль МАТЫРКА.

Да спіса навін