Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
13 сакавіка 2020

Прадметнае вывучэнне сітуацыі

Нядаўна ў будынку райвыканкама прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Лепельскай выбарчай акрузе №23 Ігар Мартынаў.

Сярод праблем жыхароў нашага раёна былі такія, з якімі разабрацца ў кабінеце не ўяўлялася магчымым. Як вядома, самай эфектыўнай формай дэпутацкай працы заўсёды быў і застаецца асабісты выезд на месца і прадметнае вывучэнне сітуацыі.

З працоўным візітам дэпутат наведаў Лепельскі раён у чарговы раз. Ігар Феліксавіч выступіў перад прысутнымі на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, а затым разам са сваім памочнікам Віктарам Стошам і кіраўніком спраў Стайскага сельвыканкама Святланай Мароз накіраваліся ў вёску Стары Лепель, каб вывучыць пытанне па добраўпарадкаванні дарогі, на якой немагчыма праехаць на машыне, а месцамі і прайсці пешшу, на могілках «Спас».

Дэпутат на месцы пераканаўся, што праблема сапраўды існуе. У сонечнае вясенняе надвор'е на аўтамабілі мы не змаглі туды дабрацца.

Пазней даведалася цікавыя дадзеныя. Энцыклапедычныя даведнікі называюць гэтую частка нашага раёна месцам заснавання Лепеля. Тут нават існаваў замак у XVI стагоддзі. Як паказана ў гістарычным крыніцы, размяшчаўся ён на востраве возера Лепельскае, насупраць вёскі Стары Лепель.

Дарога туды ідзе па крутым схіле. На вяршыні яго калісці быў прыгожы сад, а злева знаходзяцца вельмі старыя могілкі. І трэба адзначыць, што яны там не адзіныя. На больш маладых могілках надпісы на помніках паказваюць, што і у 2000-х гадах тут праводзіліся пахавання.

Людзей трывожыць, што на Радаўніцу, у дзень памінання памерлых, яны не змогуць наведаць магілы родных.

* * *

У жанчыны доўгія гады доўжыцца канфлікт з суседам. З яе слоў, мужчына не дае ёй нармальна жыць. Але самая вялікая праблема ў аднавяскоўцаў - мяжа іх участкаў.

Ігорь Феліксавіч вывучыў зварот, пасля чаго было вырашана выехаць на месца, убачыць усё на свае вочы і сустрэцца з двума бакамі.

Такія канфлікты - з'ява вельмі распаўсюджаная. Так у жыцці адбываецца, што са сваімі суседзямі мы сустракаемся часцей, чым з роднымі. Часам яны ведаюць пра нас больш, чым сябры і калегі. Менавіта яны могуць зрабіць наша жыццё прыемным, або, як у дадзеным выпадку, ператварыць у бясконцае рашэнне праблем.

* * *

Як патлумачыў Ігар Феліксавіч, дарога да могілак «Спас» ў вёсцы Стары Лепель не адпавядае патрабаванням і мае патрэбу ў рамонце. Сітуацыя вывучана на месцы, пасля чаго абмеркавана з мясцовай уладай, каб адшукаць сродкі на гэтую важную для жыхароў нашага раёна справу.

Па пытанні ўстанаўлення межаў участкаў дэпутат лічыць, што трэба яшчэ раз вымераць камісійна межы ўчастка аднаго суседа і прывесці яго ў адпаведнасць з рашэннем суда, а другому параіў ўсталяваць фіксаваную мяжу свайго зямельнага ўчастка геадэзічным спосабам праз ДУП «Праектны інстытут Віцебскгіпразём», тым самым ўзаконіць яе. Пасля гэтага прычын для канфліктаў не будзе.

Да спіса навін