Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
28 мая 2020

Выпускнікі сярэдняй школы №3 г. Лепеля паспяхова сталі спецыялістамі сярэдняга звяна

На базе Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа прайшоў кваліфікацыйны экзамен, дзе навучэнцам 11 «Б» класа сярэдняй школы №3 г. Лепеля прысвоены працоўныя кваліфікацыі

Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2013 года №135, а таксама з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2011 года №954 ў Лепельскім раёне арганізавана прафесійная падрыхтоўка вучняў базавых класаў сярэдніх школ. Нядаўна хлопцы паспяхова прайшлі першы этап экзамену - кваліфікацыйную пробу, дзе ім трэба было выканаць практычнае заданне. У мінулы аўторак адбыўся завяршальны, тэарэтычны этап, на якім атрымалася папрысутнічаць і мне.

Лёгкае напружанне адчувалася ўжо пры ўваходзе ў аўдыторыю. На тварах экзаменуемых было прыкметна перажыванне. Хвалюючым гэта мерапрыемства стала і для членаў камісіі.

- Для нас кваліфікацыйны экзамен з'яўляецца сур'ёзным выпрабаваннем. Хвалюемся, напэўна, больш, чым нашы падапечныя, бо сёння мы ўбачым вынік нашай працы, - пракаментавала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Наталля Баранава.

Экзамен праходзіў у двух аўдыторыях вучэбнага корпуса №3, адпаведна былі сфармаваныя дзве экзаменацыйныя камісіі. Хлопцам трэба было атрымаць прафесію слесара па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання першага разраду, а дзяўчатам - прадаўца чацвёртага разраду. На правядзенне экзамену па выніках тэарэтычнага навучання адводзілася не больш за пятнаццаць хвілін на аднаго навучэнца. Для падрыхтоўкі адказу быў усталяваны ліміт у дваццаць хвілін.

«Да іспыту падышла сур'ёзна - рыхтавалася на працягу паўгода. Прыемна, што ўсё гэта не прайшло марна - здала на адзнаку «9» (каментар Жарнасек Таццяны).

Назіраючы за выпускнікамі, звярнуў увагу на іх упэўненасць. Сутнасць пытанняў, як адзначылі члены камісіі, была раскрыта. Не задумваючыся, адзінаццацікласнікі адказвалі і на дадатковыя пытанні педагогаў. Усе патрабаванні вучэбна-праграмнай дакументацыі былі выкананы належным чынам, таму цвёрда можна сказаць, што навучэнцы 11 «Б» класа сярэдняй школы №3 апраўдалі чаканні педагогаў і заслужана атрымалі высокія адзнакі.

«Экзамен даволі складаны, аднак быў упэўнены ў сваіх ведах, таму хвалявання не адчуваў. Здаў на адзнаку «10» (каментар Анікейчыка Івана).

Мікіта ПАЗНЯК.

Да спіса навін