Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
7 жніўня 2020

З клопатам аб людзях

Сёння ўведзены ў эксплуатацыю шэраг сацыяльна-значных аб'ектаў, якія зробяць жыццё рэгіёне камфортней.

Сімвалічныя чырвоныя стужачкі перарэзалі адразу на чатырох важных аб'ектах. У чарадзе значных мерапрыемстваў - урачыстае адкрыццё станцыі абезжалезвання ў аграгарадку Горкі. Пітная вада - гэта важны элемент, неабходны для існавання ўсяго жывога на зямлі, а якасная вада - гарантыя здароўя і бадзёрага самаадчування чалавека на доўгія гады. Таму гэту падзею жыхары аграгарадка чакалі з нецярпеннем.

Перад прысутнымі выступіў старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Леанідавіч Кісялевіч. Міхаіл Леанідавіч адзначыў, што ў рэспубліцы вялікая ўвага надаецца стварэнню камфорту і годных умоў для жыцця сельскага насельніцтва. У складзе Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады паказана падпраграма «Чыстая вада», якая актыўна выконваецца ў нашым раёне. Кошт будаўніцтва склала больш за 200 тысяч рублёў, якія былі выдзелены з бюджэту.

Таксама сёння былі адкрыты: спартзала ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля»; помнік падпольшчыкам і партызанам пасля рэканструкцыі; добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя Лепельскай раённай бібліятэкі

Да спіса навін