Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
21 студзеня 2020

Зіма - не перашкода для гоншчыкаў

Лепельскія картынгісты разам са сваім трэнерам, па сумяшчальніцтве педагогам аб’яднання па інтарэсах «Картынг» раённага цэнтра дзяцей і моладзі Ігарам Клундуком не сядзелі на зімовых канікулах без справы. Прагнасць да хуткай язды не можа спыніць дрэннае зімовае надвор’е.

У сувязі з умовамі надвор’я няма магчымасці рухацца на свежым паветры па лепельскай зямлі, таму картынгісты разам са сваім трэнерам шукаюць выйсце. На гэты раз яны наведалі Мінск. Спартсмены паўдзельнічалі ў другім этапе кубка «Картлэнд» па пракатным картынгу.
Кожны з гоншчыкаў удзельнічаў у шасці заліковых заездах на картах. Прыемна адзначыць, што лепяльчане прыехалі з дыпломамі, як і бачна на здымку.
Аднак гэта не галоўнае. Кожны з гоншчыкаў атрымаў вялікую порцыю адрэналіну і станоўчых эмоцый, бо трасы ў гэтым клубе здзіўляюць сваёй неардынарнасцю. Крутыя спускі і пад’ёмы, вялікая колькасць гледачоў, гул матораў — усё гэта надае спаборніцтвам цікавасць і запамінальнасць. Будзе пра што расказаць аднакласнікам!
— Траса вельмі спадабалася і дзецям, і мне. Яна двухузроўневая. Мае вельмі шмат стромкіх паваротаў і мала месцаў для абгонаў, але тым не менш у юных пілотаў атрымліваўся ўдалы абгон. Для іх гэта было вялікім вопытам — у гонцы і трэніроўцы ехаць у натоўпе больш дасведчаных гоншчыкаў, якія выступалі ўжо не ў першы раз.
Асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць бацькі, бо на такое мерапрыемства патрэбны сродкі, а таксама прадстаўнікі ТАА «ГлобаКарт» картынг-клуб FORSAGE за магчымасць праходзіць вячэрнюю трэніроўку ў сваім клубе і пражыванне ў гасцініцы «Дынама» ў Раўбічах. У класе «Міні» выступілі Ягор Жураўскі (дзявятае месца з пятнаццаці) і Станіслаў Дзівін (восьмае месца з 15-ці), а ў класе «Юніёр» паказалі сваё майстэрства Уладзіслаў Бакурын і Цімафей Хацько, — кажа Ігар Клундук.
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Да спіса навін