22 лістапада 2018
Еўракамісія паўторна адхіліла праект бюджэту Італіі і заявіла аб магчымых санкцыях
Еўракамісія паўторна адхіліла праект бюджэту Італіі на 2019 год і заявіла аб магчымым прымяненні санкцый да краіны, паведамляе Euronews.Паводле ацэнкі Еўракамісіі, у новым праекце бюджэту Італія не ўстараніла не адпаведныя еўрапейскім нормам недахопы. Адно з ключавых патрабаванняў датычыцца скарачэння дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту Італіі, але яно так і не было выканана, канстатавалі ў ЕК.
Еўракамісар па фінансавых і эканамічных пытаннях П'ер Маскавісі растлумачыў, што краіны - члены Еўрасаюза на працягу бліжэйшых двух тыдняў выкажуць згоду або выступяць супраць такой ацэнкі ЕК. Пасля гэтай працэдуры да Італіі можа быць прыменена дысцыплінарнае спагнанне і нават фінансавыя санкцыі. Паводле ацэнкі П'ера Маскавісі, цяперашні бюджэт стварае рызыкі для італьянскай эканомікі.
Раней у кастрычніку ЕК ужо вяртала бюджэт Рыму на дапрацоўку - гэта быў першы ў гісторыі выпадак, калі рэгулятар запатрабаваў ад краіны Еўрасаюза карэкціроўкі дакумента.