Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
16 кастрычніка 2020

Фестываль «Віцебскі лістапад» адкрываецца ў горадзе на Дзвіне

XXXIV Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад - 2020" пройдзе 16-17 кастрычніка ў абласным цэнтры, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры культуры "Віцебск".

У горадзе на Дзвіне збяруцца музыканты, паэты, аўтары-выканаўцы з некалькіх краін. Удзельнікамі адкрытага конкурсу стануць прадстаўнікі Беларусі, Германіі, Ізраіля, Казахстана, Расіі і Украіны. Фестываль адкрыецца 16 кастрычніка паэтычным турнірам. Уладарам радкоў і рыфмаў дасць прытулак аглядная пляцоўка выставачнай залы "Духаўскі круглік".

Лаўрэаты ўсіх намінацый выступяць на гала-канцэрце ў круглай зале канцэртнай залы "Віцебск" 17 кастрычніка. У гэты вечар прагучыць душэўная музыка і пранікнёныя радкі. Галоўнай асаблівасцю канцэрта стане паказ відэаролікаў пераможцаў і членаў журы, якія не змаглі прыехаць на фестываль. Усе жадаючыя змогуць убачыць трансляцыю гэтага дзейства на YouTube-канале цэнтра культуры. У час гала-канцэрта журы выбера ўладальніка галоўнай узнагароды форуму - "Прызнанне".

Да спіса навін