Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
22 лістапада 2018

Футбалісты "Шахцёра" абыгралі БАТЭ ў 28-м туры чэмпіянату Беларусі

Футбалісты салігорскага "Шахцёра" разграмілі барысаўскі БАТЭ з лікам 3:0 у 28-м туры чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гаспадары поля адкрылі лік на стадыёне "Будаўнік" на пятай мінуце першага тайма: дакладным ударам вызначыўся форвард "Шахцёра" Дзяніс Лапцеў. У другім тайме нападаючы зрабіў галявы дубль. Канчатковы лік устанавіў Эліс Бакай, які вызначыўся пасля выканання пенальці.

Салігорская каманда вядзе барацьбу за сярэбраныя медалі сезона. Асноўнымі канкурэнтамі "Шахцёра" за ўзнагароды з'яўляюцца ігракі "Дынама-Мінск" (57 ачкоў, 28 матчаў) і "Віцебска" (56 ачкоў, 28 матчаў).

Поспех у матчы з чэмпіёнам краіны БАТЭ дазволіў гарнякам перамясціцца на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы - 58 ачкоў, 28 матчаў.

У 29-м туры "Шахцёр" згуляе 24 лістапада са "Смалявічамі", а завершыць чэмпіянат 2 снежня дамашняй сустрэчай з ФК "Мінск".

Да спіса навін