Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
23 студзеня 2020

Конкурсы, стрэтчынг і флэшмоб - у Віцебскім раёне пройдзе спартакіяда актыву БРСМ

Абласная зімовая спартакіяда актыву БРСМ пройдзе 24-25 студзеня на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Энергетык" у вёсцы Малыя Летцы Віцебскага раёна, паведамілі БЕЛТА ў абласной арганізацыі БРСМ.

Спартакіяда - гэта традыцыйнае мерапрыемства для моладзі Віцебшчыны. Праводзяць яе два разы ў год - восенню і зімой. Удзел у мерапрыемстве прымуць каля 100 чалавек з ліку прадстаўнікоў актыўнай працуючай і студэнцкай моладзі з кожнага раёна вобласці.

"Перш за ўсё хочам, каб хлопцы і дзяўчаты з розных гарадоў і раёнаў вобласці маглі перазнаёміцца, завесці новых сяброў. Таму склады каманд на спартакіядзе фарміруем не па тэрытарыяльнай прыкмеце, а шляхам лёсавання. Бо лепш за ўсё згуртаванне адбываецца ў нязмушанай вясёлай атмасферы", - сказаў першы сакратар абласной арганізацыі БРСМ Вячаслаў Хрол.

Таксама сёлета пастараліся змяніць фармат сустрэчы. Арганізатары падрыхтавалі конкурс на лепшы касцюм, конкурс сярод Таццян, пройдуць маладзёжны стрэтчынг, з'явяцца новыя спартыўныя заданні. На спартакіядзе моладзь флэшмобам #BRSM_18 адкрые шэраг святочных мерапрыемстваў 18-годдзя саюза моладзі.

Да спіса навін