Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
8 кастрычніка 2020

У Полацку на фестывалі «Званы Сафіі» прагучаць шэдэўры сусветнай музыкі

XXV Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе з 18 кастрычніка па 8 лістапада ў Полацку, паведамілі БЕЛТА ў музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.

Арганізатары падрыхтавалі праграму з пяці канцэртаў у выкананні беларускіх і расійскага музыкантаў. У зале Сафійскага сабора ўверцюрай да фестывалю 18 кастрычніка стане выступленне арганіста Аляксея Шмітава (Расія). У яго выкананні прагучаць уласныя творы, а таксама Крэбса, Баха і Відара.

Канцэрт адкрыцця фестывалю пройдзе 25 кастрычніка і будзе прысвечаны 335-годдзю з дня нараджэння вядомага кампазітара Георга Фрыдрыха Гендэля. У гэты дзень выступяць арганістка Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая, Вікторыя Бабенка (скрыпка), Тамара Рэмез (сапрана) і камерны аркестр "Еўропа-цэнтр" пад кіраўніцтвам Раіля Садыкава. Музычны вечар 1 лістапада прысвецяць памяці беларускага кампазітара выкладчыка Ганны Кароткінай. На канцэрце прагучаць яе творы на аргане і скрыпцы. Камерную музыку эпохі барока падораць слухачам 5 лістапада камерны хор Гомельскай абласной філармоніі, Ксенія Пагарэлая і аркестр "Еўропа-цэнтр".

Фіналам форуму стане канцэрт арганнай музыкі 8 лістапада з удзелам Кацярыны Івановай, Ксеніі Пагарэлай, а таксама Глеба Якушава (дудук).

Да спіса навін