Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
15 кастрычніка 2020

Доля айчынных лякарстваў на рынку Беларусі за паўгоддзе склала 68 працэнтаў у натуральным выражэнні

Доля айчынных лякарстваў на рынку Беларусі за паўгоддзе склала 68 працэнтаў у натуральным выражэнні, паведаміў генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам" Сяргей Казакевіч на круглым стале "Развіццё фармацэўтычнай галіны ў Беларусі: эфектыўнае забеспячэнне патрэбнасцей аховы здароўя і насельніцтва" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Мы ацэньваем нашу долю на рынку не толькі ў вартасным выражэнні, але і натуральным, гэта значыць ва ўпакоўках, колькасці прэпаратаў, якія рэальна спажылі людзі, ахова здароўя. За паўгоддзе наша доля ў цэлым па рынку ва ўпакоўках складае 68 працэнтаў. У розніцы, гэта значыць у аптэках, гэта 65 працэнтаў, а ў шпітальным сектары (бальніцах) - 91,5 працэнта", - адзначыў гендырэктар кіруючай кампаніі холдынга.

На працягу шэрага гадоў беларускія лякарствы ў вартасным выражэнні займаюць на рынку каля 50 працэнтаў. Такую задачу ў свой час паставіў кіраўнік дзяржавы, і яна паспяхова выканана. Разам з тым, як заўважыў Сяргей Казакевіч, на гэту лічбу ўплываюць фактары, якія не залежаць ад прыкладзеных фармгаліной намаганняў. Напрыклад, змяненне курса валют аўтаматычна вядзе да пераразліку, у выніку лічба можа адрознівацца на некалькі працэнтаў як у адзін, так і ў другі бок.

За студзень - жнівень доля айчынных лекавых сродкаў на ўнутраным рынку ў вартасным выражэнні склала 51,5 працэнта. Пры гэтым больш за 60 працэнтаў беларускіх лякарстваў вырабляюцца арганізацыямі - удзельнікамі холдынга "Белфармпрам". Паводле слоў Сяргея Казакевіча, гэта сведчыць аб тым, што беларуская фармацэўтычная прадукцыя сапраўды запатрабавана. Галіна паспяхова забяспечвае лекавую бяспеку дзяржавы.

Круглы стол прысвечаны Дню работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Беларусі, які будзе адзначацца 15 кастрычніка.

Да спіса навін