Галоўная / Сацыяльная сфера / Маладзёжная палітыка

Маладзёжная палітыка

Моладзь - стратэгічны рэсурс развіцця краіны, і ўсе пытанні, звязаныя з жыццём маладых людзей, уваходзяць у сферу нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў.

Па стане на 1 студзеня 2021 года ў Лепельскім раёне пражываюць 5 547 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года (19% ад агульнай колькасці насельніцтва). Колькасць працуючай моладзі каля 2000 чалавек.

У раёне функцыянуюць дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб'яднанні:

Лепельская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» (больш за 2 000 сяброў);

Лепельская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «БРСМ» (больш як 1 300 сяброў),

Лепельскае раённае аддзяленне Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (каля 500 членаў).

Решение праблем хвалюючых моладзь з'яўляецца складовай часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця краіны.
Дзяржаўная маладзёжная палітыка - сістэма сацыяльных, эканамічных, палітычных, арганізацыйных, прававых і іншых мер, накіраваных на падтрымку маладых грамадзян і ажыццяўляюцца дзяржавай у мэтах сацыяльнага станаўлення і развіцця моладзі, найбольш поўнай рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.

Маладая сям'я - сям'я, у якой абодва або адзін з мужа і жонкі (бацькоў у няпоўнай сям'і) знаходзяцца ва ўзросце да трыццаці аднаго года;
Маладыя грамадзяне - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года.

Мэтамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:
- усебаковае выхаванне моладзі, садзейнічанне яе духоўнаму, маральнаму і фізічнаму развіццю;
- стварэнне ўмоў для свабоднага i эфектыўнага ўдзелу моладзi ў палiтычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці грамадства;
- сацыяльная, матэрыяльная, прававая і іншая падтрымка моладзі;
- пашырэнне магчымасцяў моладзі ў выбары жыццёвага шляху.


Дзяржаўная маладзёжная палітыка грунтуецца на прынцыпах:
- абароны правоў і законных інтарэсаў моладзі;
- спалучэнні дзяржаўных, грамадскіх інтарэсаў, правоў і свабод асобы ў фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
- забеспячэння моладзі прававых і сацыяльна-эканамічных гарантый, кампенсуючых абумоўленыя ўзростам абмежаванні яе сацыяльнага статусу;




- навуковай абгрунтаванасці і комплекснасці;
- галоснасці;
- прыцягнення моладзі да непасрэднага ўдзелу ў фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
- прыярытэту конкурсных механізмаў пры рэалізацыі праграм у сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.




Суб'ектамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:
- моладзь;
- маладыя сем'і;
- маладзёжныя грамадскія аб'яднанні;
- дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi, якія ўдзельнічаюць у межах сваёй кампетэнцыі у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, адказны за ажыццяўленне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, мясцовыя Саветы дэпутатаў, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:

- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі;
- садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі;
- дзяржаўная падтрымка маладых сем'яў;
- садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на працу;





- дзяржаўная падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі;
- дзяржаўная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
- садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на аб'яднанне;
- садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска значных ініцыятыў;
- міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва.

Моладзь удзельнічае ў фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі пасродкам грамадска значных ініцыятыў, зваротаў у дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi, узаемадзеяння маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў з названымі органамі і арганізацыямі, а таксама ў iншых формах.

На тэрыторыі Лепельскага раёна размешчаны: УА «Лепельскi дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»

Аб заключэнні мэтавых дагавораў