Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Аб выніках месячніка па забеспячэнні бяспекі, умоў і аховы працы ў арганізацыях АПК

03.09.2021
У перыяд правядзення месячніка па арганізацыі бяспекі, умоў і аховы працы ў арганізацыях вобласці з 26.07.2021 па 30.08.2021 дзяржаўнымі інспектарамі працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ў складзе мабільных груп райвыканкамаў праведзена 137 абследаванняў арганізацый сельскай гаспадаркі, у ходзе якіх абследавана 259 аб'ектаў і выяўлена 1637 парушэнняў.

У рэкамендацыях па ліквідацыі выяўленых парушэнняў кіраўнікам арганізацый паказвалася на адхіленне ад працы 185 работнікаў, якія не прайшлі навучанне, інструктаж, праверку ведаў і якія не выкарыстоўваюць ці не забяспечаны СIА. Па выніках працы мабільных груп за дадзены перыяд у рэкамендацыях паказана на прыпыненне 137 адзінак абсталявання (машын, механізмаў) не адпавядаючых патрабаванням бяспекі і забарона 14 відаў работ. За дадзены перыяд было аператыўна накіравана 80 інфармацый у райвыканкамы і 24 інфармацыі ў пракуратуры.

У ходзе абследаванняў устаноўлена 13 фактаў парушэнняў па пытаннях не арганізацыі (не правядзення) прадсменных медаглядаў.

Інфармацыя аб выніках праведзеных праверак з асвятленнем адпаведных характэрных парушэнняў аператыўна друкавалася ў СМІ (апублікаваны 41 выступ у СМІ).

У ходзе работы мабільных груп за перыяд месячніка былі выяўлены і рэкамендаваны да ліквідацыі характэрныя парушэнні:

- работнікі не забяспечаны ў поўным аб'ёме сродкамі індывідуальнай абароны;

- работнікамі і службовымі асобамі не выкарыстоўваецца выдадзеныя СIА і спецвопратка;

Дзяржінспектарамi выяўляліся наступныя характэрныя парушэнні, звязаныя з неадпаведнасцю патрабаванням бяспечнай эксплуатацыі машын, механізмаў, абсталявання і іншай тэхнікі, іх рамонту, абслугоўвання і інш.:

- з парушэннем патрабаванняў бяспекi ажыццяўляецца рамонт сельгастэхнікі. Так пры рамонце трактароў, сельгасагрэгатаў, аўтамабіляў, пад вывешаныя часткі абсталявання ўсталёўваюцца выпадковыя прадметы (дошкі, драўляныя калодкі і інш.);

- пры рамонтных працах не выкарыстоўваюцца супрацьадкатныя ўпоры;

- падстаўкі, якія выкарыстоўваюцца пры рамонце тэхнікі не выпрабаваны, не зарэгістраваны ў часопісе (адсутнічаюць спецыяльныя таблічкі (біркі) або надпісы на выпрабаваных прадметах);

- невыкарыстоўваемыя аглядныя канавы не перакрыты шчытамі;

- адсутнічае схема руху транспарту па тэрыторыі;

- не распрацаваны маршруты перамяшчэння сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў да месца вытворчасці прац;

- да эксплуатацыі дапушчана няспраўная (неадпаведная патрабаванням) сельскагаспадарчая тэхніка (на збожжаўборачных камбайнах адсутнічаюць ахоўныя агароджы прывада рэжучага апарата, не агароджаны карданныя валы на сельскагаспадарчай тэхніцы і інш.);

- збожжаўборачныя камбайны перасоўваюцца па дарогах агульнага прызначэння з навешанай жаткай;

Выяўлены парушэнні, звязаныя з утрыманнем тэрыторыі арганізацыі, складаваннем (захоўваннем) матэрыяльных каштоўнасцяў:

- у майстэрні і ў падсобных памяшканнях не наведзены парадак, не забяспечана складаванне матэрыялаў, запасных частак і інш. На спецыяльных стэлажах.

Выяўляліся парушэнні патрабаванняў бяспекі на зернесушыльных комплексах:

- на ачышчальніках збожжа не зачынены агароджамі раменныя перадачы;

- эксплуатацыя на зернесушылцы вентылятара зернесушыльных камер без ахоўнай агароджы прывада;

- на зернесушыльных комплексах лазы, люкі бункераў для захоўвання збожжа, завальня ямы знаходзяцца ў адкрытым становішчы (не зачынены рашоткамі, адсутнічае агароджа норыi);

- на абсталяванні зернесушыльнага комплексу адсутнічаюць ахоўныя агароджы ланцужных, раменных прывадаў (пратраўлівацель, загрузнік збожжа без ахоўных агародж).

- на зернесушыльным комплексе выкарыстоўваюцца прыстаўныя лесвіцы, без правядзення выпрабавання, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

Выяўляюцца парушэнні, звязаныя з парушэннем патрабаванняў бяспечнай эксплуатацыі электрагазазварачнага абсталявання і грузапад'ёмных механізмаў:

- пры выкананні зварачных работ выкарыстоўваецца самаробны электродатрымальнік;

- кіслародныя балоны эксплуатуюцца з няспраўнымі манометрамі.

- грузавы крук кран-балкі не забяспечаны ахоўным замкам, якія прадухіляюць самаадвольнае выпадзенне грузазахопнага прыстасавання;

У шэрагу арганізацый выяўлены парушэнні, звязаныя з не правядзеннем стажыроўкі, інструктажу, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. Работнікі дапушчаны да выканання работ без правядзення навучання, інструктажу (стажыроўкі) па ахове працы i праверкi ведаў па вiдзе выконваемай працы:

- у часопісе рэгістрацыі інструктажу па ахове працы не ва ўсіх работнікаў прайшоўшых інструктаж, правядзенне інструктажу па ахове працы пацверджана подпісамі асоб;

- з работнікамі падраздзялення «раслінаводства» не праведзена праверка ведаў;

- работнікі зернесушыльнага комплексу дапускаюцца да выканання работ без праходжання спецыяльнага навучання, без стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы (аператар зернесушыльнага комплексу).

Выяўлены парушэнні, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем медаглядаў (прадзменных, перыядычных, першасных), аказаннем першай медыцынскай дапамогі:

- наймальнікам не арганізаваны прадзменны агляд (медагляд) работнікаў на прадмет алкагольнага ап'янення;

- работнікі дапушчаныя да працы без праходжання перыядычнага медыцынскага агляду;

- трактарысты-машыністы дапускаюцца на лінію, без праходжання перадрэйсавага медыцынскага агляду;

- медыцынскія аптэчкі не ўкамплектаваны.

У асобных сельгасарганізацыях выяўляліся парушэнні па пытаннях не арганізацыі перыядычнага кантролю па пытаннях аховы працы і забеспячэння ўмоў працы і адпачынку для працаўнікоў:

- у арганізацыі не праводзіцца перыядычны кантроль (штодзённы, штомесячны, штоквартальны) за выкананнем патрабаванняў па ахове працы;

- не абсталяваны месцы адпачынку на прыбіраемых палях.

Варта адзначыць, што большая частка парушэнняў выяўляемых у ходзе рэйдаў мабільных груп ухілялася ў аператыўным парадку.

У перыяд правядзення месячніка у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці пры правядзенні ўборачных работ не зарэгістравана няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам і пацягнуўшых атрыманне цяжкіх вытворчых траўм.

У мэтах забеспячэння прафілактычнай работы ў арганізацыях сельскай гаспадаркі аналітычная інфармацыя па выніках месячніка накіравана ў Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню з прапановамі давесці да ведама ўпраўленняў сельскай гаспадаркі райвыканкамаў тэматыку характэрных парушэнняў, што дапускаюцца ў арганізацыях, і прыняццем неабходных мер па арганізацыі прафілактычнай работы ў падведамных арганізацыях па недапушчэнні аналагічных парушэнняў.

Віцебскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг